Вы тут

Прэм’ер-міністр прадставіў дэпутатам праект праграмы дзейнасці ўрада да 2025 года


Галоўныя мэты — павышэнне дабрабыту насельніцтва і дасягненне высокіх стандартаў жыцця.


Праект — адзін з ключавых праграмных дакументаў на сярэднетэрміновы перыяд, базісам якога з’яўляецца Праграма эканамічнага развіцця краіны. Па словах прэм’ера, праграма дзейнасці ўрада па сутнасці яшчэ і дарожная карта рэалізацыі задач пяцігодкі. Яна ўключае чатыры блока — сацыяльны, інстытуцыянальны, галіновы і рэгіянальны.

Заробкі

Як сказаў кіраўнік урада, прадугледжаны ў дакуменце пераход на новыя крытэрыі ўстанаўлення мінімальнага заробку ў памеры не ніжэй за 30% ад прагнознага значэння сярэднемесячнага заробку па краіне. Пры гэтым для бюджэтнікаў мае адбывацца паэтапнае павышэнне памеру базавай стаўкі.

«У рэальным сектары эканомікі будзе захаваны прынцып зарабляння грошай праз павелічэнне вытворчасці працы. Акцэнт будзе зроблены на стымуляванне працоўных за высокаэфектыўную працу, удасканаленне сістэмы матывацыі кіруючага складу», — паведаміў кіраўнік Саўміна.

Пенсіі

Па яго словах, мае адбыцца і перафармаціраванне ўсёй пенсійнай сістэмы краіны. Будзе больш задзейнічаны механізм прыватных пенсійных зберажэнняў і карпаратыўных пенсійных праграм наймальнікаў.

«Ва ўрадзе прапрацоўваюцца падыходы па падтрыманню сярэдняй пенсіі па ўзросце на ўзроўні не ніжэй 40 працэнтаў ад сярэднемесячнага заробку па краіне», — дадаў Раман Галоўчанка.

Падтрымка сямей з дзецьмі

Меры па падтрымцы сямей з дзецьмі будуць рэалізоўвацца за кошт удасканалення сістэмы дзяржаўнай і адраснай дапамогі, павышэння даступнасці жылля, павелічэння аб’ёмаў будаўніцтва арэндных кватэр, бясплатнага выдзялення ўчасткаў для ўзвядзення індывідуальных дамоў. Новае дыханне атрымае праграма сямейнага капіталу, плануецца пашырыць кірункі яе выкарыстання.

Ужо адказваючы на пытанні дэпутатаў прэм’ер-міністр удакладніў, што скарачэнне адпачынку па дагляду за дзіцём знаходзіцца на стадыі абмеркавання. Адна з прапаноў — пакінуць яго трохгадовым, але аплачваць толькі два гады. Перад прыняццем канчатковага рашэння пытанне будзе абмяркоўвацца на дыялогавых пляцоўках на працягу двух наступных месяцаў.

«Уцечка мазгоў»

Прэм’ер-міністр расказаў, што прадугледжваецца і карэкціроўка заканадаўства аб міграцыі: «Намаганні будуць накіраваны на скарачэнне адтоку насельніцтва, перад усім моладзі, наданню знешняй міграцыі вяртальнага характару, папярэджанню ўцечкі мазгоў, а таксама стымуляванне прытоку ў краіну высокакваліфікаванай замежнай працоўнай сілы».

Бізнес

Адна з задач урада — стварэнне ўмоў для інвесціравання, зніжэнне рызык інвестараў і паляпшэнне бізнес-асяроддзя. Як паведаміў прэм’ер-міністр, працягнецца падтрымка праз стварэнне дзяржаўнай праграмы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на 2021–2025 гады.

«Час рэалізоўваць права кіраўнікоў камерцыйных прадпрыемстваў на разумную дзелавую рызыку. Трэба забяспечыць сувымернасць пакарання са здзейсненым эканамічным правапарушэннем, — адзначыў прэм’ер. — Таксама плануецца знізіць адміністратыўную нагрузку на бізнес і выкараніць залішняе ўмяшальніцтва дзяржавы ў дзейнасць суб’ектаў гаспадарання».

Раман Галоўчанка прапанаваў стварыць шэраг буйных дзяржаўных карпарацый вытворчага і тэхналагічнага патэнцыялу па вырабу новага прадукту для выхаду на замежныя рынкі не з асобнымі таварамі, а сістэмай машын, тэхналогій і лінейкай прадукцыі.

Экспарт

Мэта на пяцігодку — нарасціць экспарт тавараў і паслуг да 50 мільярдаў долараў ЗША. Амаль удвая трэба павялічыць пастаўкі высокатэхналагічнай прадукцыі да 2 мільярдаў долараў, паведаміў Галоўчанка. Прырост экспарту паслуг складзе каля 5 мільярдаў долараў. Разлічвае ўрад на лідарства ў IT-сферы, рост у транспартнай сферы, будаўніцтве, турызме, медыцыне.

«Плануем стварэнне нацыянальнага экспартнага цэнтра на базе структур Банка развіцця. Гэта будзе новы інстытут падтрымкі, у яго аснове прафесійны камерцыйны падыход па прасоўванню тавараў і паслуг на рынках, кіраванню імпартам, прыцягненню сродкаў для фінансавання экспартных праектаў», — сказаў кіраўнік урада.

Рэгіёны

Асноўная мэта рэгіянальнай палітыкі, як акцэнтаваў увагу Раман Галоўчанка, — скарачэнне разрыву па ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва ў рэгіёнах.

«Па кожнай тэрыторыі, вобласці, Мінску, раёну ці гораду абласнога падпарадкавання ў 2021 годзе будзе распрацаваны свой ключавы дакумент, які вызначыць арыенціры на чарговую пяцігодку», — паведаміў ён.

Марыя ДАДАЛКА

Фота: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.