Вы тут

Галоўчанка назваў рост дабрабыту насельніцтва галоўнай мэтай праграмы дзейнасці ўрада да 2025 года


Рост дабрабыту насельніцтва з’яўляецца галоўнай мэтай праграмы дзейнасці ўрада да 2025 года, паведаміў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка сёння ў Палаце прадстаўнікоў, прадстаўляючы праграму, паведамляе БЕЛТА.


«Галоўнымі мэтавымі арыенцірамі дзеянняў урада вызначаны павышэнне дабрабыту і дасягненне высокіх стандартаў жыцця насельніцтва краіны», — сказаў Раман Галоўчанка.

У аснове працы ўрада будзе стварэнне спрыяльных умоў для інвеставання, зніжэнне рызык для інвестараў і паляпшэнне бізнес-асяроддзя, адзначыў прэм’ер-міністр. Прычым ўмовы для развіцця бізнесу павінны быць не толькі ў Мінску, але і рэгіёнах.

Кіраўнік урада таксама анансаваў прыняцце праграмы развіцця канкурэнцыі.

Раман Галоўчанка звярнуў увагу на праблему нізкай інавацыйнай актыўнасці ў эканоміцы. «Таму акрамя ўдасканалення традыцыйнай эканомікі будзем настойліва фармаваць так званую новую эканоміку, дзе аснову будуць складаць інтэлектуальныя прадукты і паслугі», — паабяцаў прэм’ер-міністр. Для гэтага плануюць перафарматаваць сістэму дзяржпадтрымкі інавацыйнай сферы. У прыватнасці, прадугледзець мэтавую фінансавую падтрымку праектаў па стварэнні новых прарыўных вытворчасцяў.

У наступнай пяцігодцы ўрад хоча рэалізаваць маштабныя праекты будучыні ў сферы электратранспарту, інавацыйнага аховы здароўя, фармацэўтыцы, ўкараненне разумных гарадоў, дакладнага земляробства.

Адна з мэтаў — нарасціць экспарт тавараў і паслуг ў 2025 годзе да $ 50 млрд.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».