16 студзеня, субота

Вы тут

НАН Беларусі назвала лаўрэатаў прэмій для маладых навукоўцаў 2020 года


Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук падвёў вынікі конкурсу на суісканне прэмій для маладых навукоўцаў. На падставе рашэнняў Камісіі НАН Беларусі па прэміях лаурэатамі прэміі імя Жарэса Алфёрава сталі:


Таццяна ЗУБАР, старшы навуковы супрацоўнік НПЦ па матэрыялазнаўстве, кандыдат фізіка-матэматычных навук - за цыкл работ “Карэляцыя умоў электрахімічнага сінтэзу, структуры і функцыянальных уласцівасцяў нанаструктураваных матэрыялаў для практычнага прымянення”;

Уладзіслаў СЯМАШКА, загадчык навукова-даследчай лабараторыі адасобленага дзяржразліковага падраздзялення “Навукова-даследчы інстытут імпульсных працэсаў з доследнай вытворчасцю” дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут парашковай металургіі” - за навуковую работу “Распрацоўка дэтаніруючых  падоўжаных зарадаў для падзелу частак цыліндрычных вырабаў”.

Лаўрэатамі Прэміі для маладых навукоўцаў імя акадэміка В.Ф.Купрэвіча сталі:

Таццяна ГЛЕВІЦКАЯ, навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН - за цыкл работ “Атрыманне і мадыфікацыя поліэфірсульфонавых мембран для ачысткі вады і падзелу тэхналагічных асяроддзяў”;

Аляксандр КРАСКОЎСКІ, навуковы супрацоўнік Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН  - за цыкл работ “Нана- і мікраструктураваныя матэрыялы рознага функцыянальнага прызначэння на аснове пекцінаў”;

Марына МАЛЬКО, вучоны сакратар НПЦ па біярэсурсах,  кандыдат біялагічных навук - за цыкл работ “Комплексная ацэнка мохападобных іглічных і шыракалістых лясоў Беларусі”.

Прэмію для маладых навукоўцаў імя акадэміка В.М.Ігнатоўскага вырашана прысудзіць:

Кірылу СЫЦЬКО, старшаму навуковаму супрацоўніку Цэнтральнага навуковага архіва дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдату гістарычных навук - за цыкл работ “Дакументы і матэрыялы парафіяльных архіваў рымска-каталіцкага касцёла Беларусі ў XVІ - XX стагоддзях: археаграфічны, крыніцазнаўчы і палеаграфічны аналіз”;

Ганне ЦЯПКОВАЙ, старшаму навуковаму супрацоўніку філіяла “Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдату гістарычных навук, - за цыкл работ “Эвалюцыя беларускіх мястэчак і іх сучасны стан”.

Прэміі для маладых навукоўцаў НАН Беларусі былі заснаваны ў 2019 годзе ў мэтах падтрымкі і заахвочвання таленавітых маладых навукоўцаў, якія працуюць у арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук, стымулявання іх творчай ініцыятывы, умацавання кадравага патэнцыялу, ушанавання памяці выбітных беларускіх навукоўцаў і папулярызацыі ведаў пра гісторыю беларускай навукі. Сістэма прэмій для маладых навукоўцаў уключае тры імянныя прэміі. Прэмія імя акадэміка Жарэса Алфёра прысуджаецца ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук. Прэмія імя акадэміка В.Ф.Купрэвіча - у галіне біялогіі, хіміі і навук аб Зямлі, медыцыны, аграрных навук і прэмія імя акадэміка В.М.Ігнатоўскага  - у галіне гуманітарных і сацыяльных навук. Такім чынам, усяго прысуджаецца 7 прэмій у памеры 15 базавых ставак (2 775 рублёў) кожная.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?

Культура

Слухаць сняжынкі, сачыць за ростам травы. Янка Сіпакоў не любіў тусовак  і лічыў адзіным багаццем кнігі

Слухаць сняжынкі, сачыць за ростам травы. Янка Сіпакоў не любіў тусовак і лічыў адзіным багаццем кнігі

Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.