15 студзеня, пятніца

Вы тут

Мінулы лістапад быў цяплейшы за норму ў сярэднім на 3 градусы


Тэмпература паветра ў Беларусі ў лістападзе амаль на 3 градусы перавысіла кліматычную норму, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«Сярэдняя тэмпература паветра па Беларусі за лістапад склала плюс 3,8 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 2,9 градуса. Так цёпла ў гэтым месяцы за пасляваенны перыяд бывала прыкладна адзін раз у 9 гадоў, а з 1981 года — прыкладна раз у 5 −6 гадоў. Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася паўсюдна. Усе тры дэкады месяца былі цёплымі: у першай тэмпература была вышэй за норму на 4,1 градуса, у другі — на 1,9, у трэцяй — на 3 градусы», - распавялі ў Белгідрамеце.

За лістапад у сярэднім па краіне выпала 35,9 мм ападкаў (78% ад кліматычнай нормы). Больш за ўсё іх было на тэрыторыі Віцебскай вобласці (49,4 мм, або 101% ад кліматычнай нормы за месяц). Менш за ўсё ападкаў было адзначана на тэрыторыі Гомельскай вобласці — 24,7 мм, або 54% ​​ад кліматычнай нормы.

Прэв’ю: natworld.info

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?

Культура

Слухаць сняжынкі, сачыць за ростам травы. Янка Сіпакоў не любіў тусовак  і лічыў адзіным багаццем кнігі

Слухаць сняжынкі, сачыць за ростам травы. Янка Сіпакоў не любіў тусовак і лічыў адзіным багаццем кнігі

Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.

Грамадства

Як прайсці тэхагляд ва ўмовах ажыятажу?

Як прайсці тэхагляд ва ўмовах ажыятажу?

«Ахвотных настолькі многа, што скончыліся бланкі».