Пачаць новыя адносiны любому чалавеку бывае няпроста. А калi ты адзiнокая мацi з дзецьмi, то ўсё яшчэ больш ускладняецца. Бо выбар робiш для сябе, але разам з тым i для сваёй сям'i. Ад таго, як складуцца адносiны памiж усiмi, будзе залежыць i шчасце i, як кажуць, надвор'е ў доме.
Першае ўражанне — не вынiк
Калi вы прынялi рашэнне арганiзаваць сустрэчу свайго новага спадарожнiка i вашага дзiцяцi, то падумайце, цi дастаткова было ў вас i ў сына цi дачкi часу, каб справiцца з прыняццем той сiтуацыi, што бацькi больш не разам. Бо развод альбо расставанне мацi i бацькi для дзяцей — гэта заўсёды стрэс. Важна знаёмiць двух дарагiх вам людзей не спяшаючыся, каб даць iм час разгледзець адно аднаго. Тады гэта будзе максiмальна бяспечна для кожнага боку.
— Часам бывае так, што жанчына пасля разводу, не прайшоўшы стадыю перажывання, уступае ў новыя адносiны. Але тут трэба разумець, што i дзецi страцiлi блiзкага чалавека. I калi раптам вашы новыя адносiны акажуцца несур'ёзнымi, дзiця будзе кожны раз пры гэтым перажываць разрыў, як i пасля расставання бацькоў. Таму жанчыне варта знаёмiць свайго мужчыну з дзецьмi толькi тады, калi яна ўпэўненая ў сур'ёзнасцi намераў новага выбраннiка, — кажа псiхолаг Вера Прохарчык. — Лепш, каб прайшоў рамантычны перыяд (ад 6 да 9 месяцаў дакладна), а там, як будзе разуменне, што гэтага мужчыну жанчына хоча бачыць у сваiм доме i побач са сваiмi дзецьмi, то можна пазнаёмiць iх.
Для першага знаёмства лепш выбраць паход у кафэ, прагулку ў парку цi яшчэ нейкае месца, дзе вы зможаце прадставiць вашага мужчыну i дзяцей адзiн аднаму. Запрашаць свайго кавалера дадому на каву i пакiдаць з начоўкай — варыянт не для вас, хоць вы i свабодная жанчына. Важна, каб дзiця паступова прывыкала да новага чалавека ў вашым акружэннi. Увогуле лепш, каб вы аднойчы загадзя пагаварылi з сынам цi дачкой пра тое, што вам важна, каб побач быў той, хто будзе дапамагаць, падтрымлiваць. Тут варта яшчэ ўлiчваць i ўзрост сына цi дачкi, але галоўнае, каб дзецi разумелi: ваш новы сябар не забярэ ў iх маму i яе любоў.
Некаторыя спецыялiсты нават сцвярджаюць, што калi ў сям'ю прыходзiць новы мужчына, то дзецям трэба ўдзяляць удвая больш увагi. I такiя меркаваннi небеспадстаўныя, бо якраз у перыяд закаханасцi часам здараецца перакос: жанчына больш паглыбляецца ў пабудову адносiн. А дзiця, калi яно апранутае i накормленае, значыць, з iм усё ў парадку, думае яна. Атрымлiваецца, што мацi аддаляецца, i дзецi гэта вельмi востра адчуваюць. Таму варта, няхай не з падвоенай сiлай, але быць уважлiвымi да таго, як праводзiце час з сынам цi дачкой, цi заўважаеце, што з iмi адбываецца, як вы размаўляеце... Калi вы ўжо пазнаёмiлi свайго выбраннiка i дзяцей, то знайдзiце час пацiкавiцца i тым, якое ўражанне зрабiў на iх ваш мужчына.
Прыняцце — справа iндывiдуальная
Немалаважны i той факт, цi прысутнiчае ў жыццi вашых дзяцей родны бацька, бо калi ён ёсць, то i сын цi дачка выбудоўваюць з iм свае адносiны. Пры такiм варыянце дзiця можа ўвогуле iгнараваць новага выбраннiка мацi, калi не жадае бачыць нiкога (прынамсi, iншага) побач з ёй. Калi ж адносiны з родным татам «халодныя», то новы мужчына можа ў нейкай ролi ўвайсцi ў вашу сям'ю. А ў выпадку калi дзiця зусiм не ведае таты, то ўсё роўна марыць, што калiсьцi ён у яго будзе. I тады гэтае чаканне можа праецыравацца на новага знаёмага мацi. Хоць нехта, наадварот, зрэагуе адмоўна, маўляў, нам з мамай i ўдваiх добра, таму нiхто трэцi не патрэбны. Тут самае важнае — як будзе паводзiць i падаваць сябе жанчына. Калi ў вас добрыя адносiны, у якiх прысутнiчае давер i павага да меркавання iншага, то ваша дзiця, магчыма, з часам само зробiць высновы пра вашага сябра i нават выкажа жаданне, каб ён жыў разам з вамi. Мацi варта быць асцярожнай з пачуццямi дзiцяцi, але нават пры яго адмоўным успрыманнi сiтуацыi i перамен у жыццi ёй трэба не здавацца i не адмаўляцца ад асабiстага шчасця.
Што да ўзросту дзяцей, то яны, вядома, рэагуюць на ўсё па-рознаму. Калi дзiця зусім маленькае, яно яшчэ не ўсведамляе поўнасцю, што адбываецца, i можа хутка адаптавацца да з'яўлення новага чалавека побач. Падлеткам таксама крыху прасцей, бо ўжо ёсць пэўнае разуменне таго, што такое рамантычныя адносiны. Па шчырасцi, можа i так скласцiся, што побач акажацца мужчына, якi не любiць дзяцей (прычына тут можа заключацца нават не ў дзецях, а ў пэўных эпiзодах яго ўласных адносiн з бацькамi цi ва ўспамiнах пра нешта са свайго дзяцiнства). Тады ўжо жанчыне патрэбна задумацца, цi ёсць перспектыва ў такiх стасунках.
— Калi мужчына кахае жанчыну, то часцей за ўсё прымае i яе дзяцей. I тут ён ужо будзе ўваходзiць у сям'ю жанчыны як сябар, партнёр, а калi няма бацькi, то можа iм стаць. Зможа даваць дзiцяцi клопат, цяпло i любоў, — тлумачыць псiхолаг. — I я на практыцы бачу, што такiя гiсторыi вельмi iндывiдуальныя i маюць рознае развiццё. Але ключавы момант — гэта якi мужчына i якiя адносiны ў мамы з дзецьмi. Калi яна адкрыта размаўляе з iмi i абмяркоўвала раней, што такiя перамены магчымыя ў iх жыццi, то i ўспрымаюцца ўсе перамены спакайней. I ўжо па сiтуацыi бачна, куды скiроўваць i цi наогул працягваць адносiны з мужчынам...
Жанчыне варта таксама сачыць за тым, як яна паводзiць сябе, калi ўсе яны разам. Бо тыя ж падлеткi капiруюць паводзiны дарослых i заўважаюць, напрыклад, флiрт... Дзецi часам нават абдымкi могуць успрыняць з рэўнасцю i з падсвядомай злосцю. Тады зноў трэба размаўляць i тлумачыць сiтуацыю, што з'явiўся яшчэ адзiн чалавек, якi мае для вас значэнне i патрабуе вашай увагi. I што вам будзе прыемна, калi ва ўсiх складуцца добрыя адносiны. Час усё раскладзе па палiцах: знойдуцца прычыны i тлумачэннi, згладзяцца непаразуменнi i любоў запануе там, дзе ёй далi новы шанц. Не адмаўляйцеся ад магчымасцi быць шчаслiвымi, калi гэта не атрымлiваецца з першага кроку. Толькi ў казках усё заканчваецца на словах «жылi яны доўга i шчаслiва», а ў рэальным жыццi на адным выпрабаваннi будуецца фундамент для таго, каб пераадолець шмат наступных.
Алена ДРАПКО
Кібермахляроў адлоўліваюць цэлымі «пачкамі».
Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.
Вам можа падацца, што тыдзень пачынаецца лёгка і ўдала...
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.