Вы тут

Маладых людзей запрашаюць стаць кансультантамі-валанцёрамі, каб дапамагаць равеснікам


«Лабараторыя інавацыйных праектаў», Рэспубліканскі інфармацыйна-метадычны маніторынгавы цэнтр дзіцячага здароўя РНПЦ «Маці і дзіця» і Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь запрашаюць моладзь ва ўзросце 16-25 гадоў прайсці навучанне на курсе «Методыка роўнага кансультавання анлайн», арганізаваным пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID). 


Мэта курсу — падрыхтаваць маладых людзей да доўгатэрміновай працы ў якасці роўных кансультантаў-валанцёраў, якія маглі б дыстанцыйна кансультаваць сваіх аднагодкаў па пытаннях здароўя і развіцця ў месенджарах, сацыяльных сетках, а таксама ў форме відэаканферэнцыі.

Хто такія роўныя кансультанты? Гэта людзі з пэўным жыццёвым вопытам, якія аказваюць інфармацыйную падтрымку іншым. Асноўныя рабочыя інструменты кансультанта — уласны досвед, дакладная інфармацыя і высокая матывацыя дапамагчы.

Навучальны курс пройдзе з 7 па 27 снежня ў анлайн-фармаце на платформе edu-unicef.online з выкарыстаннем сэрвісу Zoom. Аб’ём курса складае 36 акадэмічных гадзін. Курс прадугледжвае вывучэнне дадатковых матэрыялаў паміж анлайн-сустрэчамі, а таксама практыкум па кансультаванні. Удзельнікі правядуць дзве роўныя кансультацыі анлайн: для іншых удзельнікаў навучання (каб папрактыкавацца), а таксама для рэальных маладых людзей (каб атрымаць свой першы сапраўдны вопыт). 

Пасля заканчэння навучання выпускнікі атрымаюць электронны сертыфікат, а таксама будуць запрошаныя ў якасці роўных кансультантаў-валанцёраў у адзін з цэнтраў дружалюбнага стаўлення да падлеткаў.

Правілы ўдзелу ў анлайн-курсе:

  • кожны рэгіструецца індывідуальна, выкарыстоўваючы свой адрас электроннай пошты;
  • для паўнавартаснага ўдзелу рэкамендуецца выкарыстоўваць камп’ютар (стацыянарны або ноўтбук); 
  • матэрыялы на платформе edu-unicef.online будуць даступныя ў зручны час кругласутачна;
  • удзельнікі загадзя ўсталёўваюць праграму Zoom на свой камп’ютар;
  • анлайн-сустрэчы на платформе Zoom будуць праводзіцца двойчы на тыдзень па дзве гадзіны кожная. Дні і час сустрэч будуць прапанаваныя на аснове аналізу запоўненых заявак. 

Для ўдзелу ў анлайн-курсе неабходна не пазней за 7 снежня зарэгістравацца.

Пасля рэгістрацыі на ўказаны электронны адрас прыйдзе запрашэнне, а таксама інструкцыя па рэгістрацыі на платформе edu-unicef.online.

Навучанне на курсе бясплатнае.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца да Віталя Нікановіча, дырэктара ўстановы «Лабараторыя інавацыйных праектаў» па электроннай пошце: vitali@e-edu.org або праз месенджары (тэкстам): 375298693921 (Viber, Whats App, Telegram).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.