II Турыстычны форум пройдзе 16 снежня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі БЕЛТА арганізатары.
«Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці музея з'яўляюцца навукова-асветніцкая праца і патрыятычнае выхаванне насельніцтва, у першую чаргу моладзі. Для выканання гэтых задач асаблівае значэнне мае абмен вопытам са спецыялістамі турыстычнай індустрыі і далейшае развіццё ўнутранага і ўязнога турызму», - адзначылі ў установе.
Падчас форуму музей прадставіць новыя інтэрактыўныя праграмы, якія праводзяцца на адкрытых пляцоўках. Сярод іх - перасоўная экспазіцыя «Перамога 75: дарогамі мужнасці і славы». Падрыхтаваны праграма з элементамі квэсту «Сцяг Перамогі» ля самалёта Лі-2, квэст-праграма для дзіцячай і сямейнай аўдыторыі «Палёт у Новы год». Акрамя таго, будзе і відэапрэзентацыя аб новых напрамках работы з турыстамі філіяла музея - Ваенна-гістарычнага комплексу «Старая мяжа» ў Станькаве Дзяржынскага раёна.
Яйкі — у першую чаргу курыныя — адзін з ключавых прадуктаў харчавання ў нашай краіне.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»
Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?