Вы тут

Памёр экс-прэзідэнт Францыі Валеры Жыскар д'Эстэн


На 95-м годзе жыцця памёр былы прэзідэнт Францыі Валеры Жыскар д'Эстэн, паведамляе РБК.


Фота sott.net

Сям'я палітыка паведаміла, што ён памёр ад наступстваў COVID-19.

Жыскар д’Эстэн пражыў даўжэй за ўсіх прэзідэнтаў Францыі. У 1962-1974 гады ён быў міністрам эканомікі і фінансаў рэспублікі. У 1974 годзе ён выйграў прэзідэнцкія выбары і ва ўзросце 48 гадоў стаў адным з самых маладых кіраўнікоў еўрапейскіх краін.

На пасадзе прэзідэнта Жыскар д'Эстэн прабыў да 1981 года. Пры ім у Францыі былі запушчаны маштабныя дзяржаўныя праекты, у тым ліку будаўніцтва хуткасных чыгунак і новых атамных электрастанцый. Выбарчы ўзрост быў паніжаны з 21 года да 18. Падчас яго прэзідэнцтва ў краіне былі легалізаваныя аборты і спрошчаная працэдура разводу.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.