Вы тут

Вынікі анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»


Вынікі анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка па 15 лістапада праводзіла конкурс “О, Беларусь, мая шыпшына”, які быў прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі.

Прыемнай нечаканасцю стала для арганізатараў колькасць атрыманых творчых прац – каля 880 відэа даслалі нам чытальнікі розных узростаў з усёй Беларусі (асабліва шмат удзельнікаў з Мінскай і Магілёўскай абласцей), а таксама з-за мяжы (у прыватнасці, з Італіі). Такім чынам, конкурс набыў не толькі агульнарэспубліканскі, але і міжнародны рэзананс. Гэта пацвярджае неабходнасць і запатрабаванасць грамадства ў такіх праектах. Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, пераважна высокі мастацкі ўзровень творчых прац нашых удзельнікаў вельмі ўразіў і пакінуў самыя найлепшыя водгукі гледачоў. Нагадваем, што творчыя працы ацэньвалі не толькі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, але і запрошанае экспертнае журы:

  • Ірына Эрнстаўна Багдановіч – беларуская паэтка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
  • Аксана Аляксееўна Данільчык – беларуская паэтка, перакладчык, кандыдат філалагічных навук
  • Алеся Сівохіна – аўтар і выканаўца ўласных песень, рэжысёр, мастацкі кіраўнік народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”

Вылучыць лепшых сярод такой колькасці таленавітых і артыстычных удзельнікаў аказалася даволі няпростай задачай. Арганізацыйным камітэтам было прынята рашэнне вызначаць пераможцаў па ўзроставых катэгорыях (6–9 г., 10–13 г., 14–17 г., 18 +). Нарэшце, запрашаем усіх нашых юных і дарослых чытальнікаў азнаёміцца з вынікамі конкурсу! Аднак адразу ж анансуем, што на гэтым конкурс і ўзнагароды не заканчваюцца (падрабязнасці ніжэй)!

У катэгорыі 6–9 гадоў перамаглі:

  • 1 месца – Рудэнка Аляксандра, казка “Пра дзеда i ўнука” (ДУА “Махаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Магілёўскага раёна)
  • 2 месца – Сашко Станіслаў, верш “Дасціпны певень” (ДУА “Азярцоўская сярэдняя школа” Мінскага раёна)
  • 3 месца – Кулік Вікторыя, урывак з верша “Цудоўная знаходка” (ДУА “Сярэдняя школа № 34 г. Бабруйска”)

Пераможцы ў катэгорыі 10–13 гадоў:

  • 1 месца – Астаповіч АрсенійПрыбыш ЗахарСасноўскі Раман і Жырны Цімур, верш “Як сінячок да сонца лётаў” (ДУА “Бараўлянская гімназія” Мінскага раёна)
  • 2 месца – Мурманцава Ульяна, верш “Хадзілі, таварыш, з табой мы” (ДУА “Гімназія № 4 г. Мінска”)
  • 3 месца – Чамаданава Ганна, верш “Як сінячок да сонца лётаў” (ДУА “Сласцёнаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Чавускага раёна)

У катэгорыі 14–17 гадоў лепшымі сталі:

  • 1 месца – Ціханская Дар’я, верш “Пяе дзяўчына над ракою” (ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Барань”, удзельніца ўзорнага тэатра “Вясёлка” Палаца культуры г. Барань)
  • 2 месца – Бярозка Сяргей і Феданюк Анастасія, верш “У тураўскай пушчы” (ДУА “Сярэдняя школа г.п. Дамачава” Брэсцкага раёна)
  • 3 месца – Троцкі Ягор, верш “Ты руку сваю забінтавала” (ДУА “Кадзінская сярэдняя школа” Магілёўскага раёна)

Сярод удзельнікаў катэгорыі 18 + узнагароджваюцца:

  • 1 месца – Мандзік Марына, верш “Паляжам мы” (ДУА “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс” Мастоўскага раёна)
  • 2 месца – Матошка Аляксандр, верш “Дождж у Мазыры” (в. Янкавічы, Расонскі раён)
  • 3 месца – Сакалова Вераніка, верш “Я шкадую ўсё ж такі сябе” (ДУА “Яслі-сад № 48 г. Магілёва”)

Прыз глядацкіх сімпатый (за найбольшую колькасць падабаек у конкурснай групе на facebook) за казку “Пра дзеда і ўнука” атрымліваюць Скарабагатаў Іван і Рогалева Эліна (ДУА “Магілёўская дзяржаўная гімназія”).

Прыз  сімпатый ад часопіса “Маладосць” дастанецца Колесавай Арыне (15 г.) за верш “Ты руку сваю забінтавала” (ДУА “Сярэдняя школа № 1 імя героя Савецкага Саюза П.А. Крываноса г. Клічава") і Кузаўкову Ягору (15 г.) за верш “Кветка шчасця” (ДУА “Гімназія г. Дзяржынска”).

У намінацыі “За жывое слова” ад народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” перамогу атрымалі Шчэрбаў Яраслаў (15 г.) за верш “Падарожнае” (ДУА “Маладзечанская школа-інтэрнат”) і Новікава Таццяна (54 г.) за верш “На блакіце ды шэрыя плямы” (ДУА “Яслі-сад № 18 г. Магілёва").

Акрамя таго, мы не маглі пакінуць без увагі некаторыя працы, якія нас уразілі, але не патрапілі ў лік пераможцаў. Аргкамітэт і журы конкурсу вырашылі ўзнагародзіць асобных удзельнікаў у наступных намінацыях.

Лепшы з самых маленькіх чытальнікаў: Катлярова Лізавета, 5 г., верш “Родная мова, цудоўная мова” (ДУА “Дзіцячы сад в. Разанцы” Мсціслаўскага раёна).

Самы сталы чытальнік: Круглік Людміла, 71 г., верш “Залатая, асенняя раніца” (народны літаратурны клуб “Выток” Дзяржынскай раённай бібліятэкі).

За выразнасць чытання:

  • Пазняк Алена, 16 г., верш “Журавы курлыкалі на поўдзень” (ДУА “Цялушскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Бабруйскага раёна”)
  • Аўрамёнак Мікіта, 14 г., верш “Над лепельскім возерам” (ДУА “Вішоўская сярэдняя школа Бялыніцкага раёна”)
  • Лукашэвіч Лізавета, 12 г., верш “Палеская рапсодыя” (ДУА “Сярэдняя школа № 3” г. Бабруйска)

За творчы падыход:

  • Шабуня Маргарыта, 9 клас, верш “Не трэба мне пяяць на Беларусі” (ДУА "Гімназія № 24 г. Мінска")
  • Верам’ёў Данііл, 16 г., верш “А колькі дзе не вандраваў” (ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Слаўгарада” Магілёўскай вобласці)
  • Федарук Максім, 29 г., верш “Залатая, асенняя раніца” (УК “Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна”)

За эмацыянальнасць і артыстызм:

  • Петрушэня Караліна, верш “Ты мне гаворыш” (УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа”)
  • Лакей Данііл, 3 клас, казка “Хто дужэйшы” (ДУА “Сярэдняя школа № 35 г. Магілёва")
  • Данільчанка Цімафей, 5 клас, верш “Юныя капітаны” (ДУА “Гімназія № 1 г. Віцебска імя Ж.І. Алфёрава”)
  • Стрыевіч Маргарыта, верш “Ведаю, што і я памру, як і ўсе” (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка)

За душэўнасць і пранікнёнасць:

  • Раткевіч Аліна, 16 г., верш “Трыпціх” (ДУА “Гасцілавіцкая сярэдняя школа Лагойскага раёна” Мінскай вобласці)
  • Колесава Арына, 15 г., верш “Ты руку сваю забінтавала” (ДУА “Сярэдняя школа № 1 імя П.А. Крываноса г. Клічава")

За шчырасць:

  • Гаеўская Ала Вітальеўна, верш “Зноў ваc пабачу” (Шаршунская сельская бібліятэка, г. Шаршуны)
  • Рыжыкава Вікторыя Віктараўна, верш “Думкі лятуць” (ДУА “Яслі-сад № 58 г. Магілёва”)
  • Канстанцінаў Іван, 10 г., верш “Верасы цяпер адкрасавалі” (ДУА “Прыбарскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Гомельскага раёна”)

За абаяльнасць і харызматычнасць:

  • Пяцько Варвара, 7 г., казка “Сквапныя мядзведзікі” (ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Докшыцы")
  • Ціпун Ганна Алегаўна, 34 г., верш “Верас” (Нацыянальная бібліятэка Беларусі)

Незабыўны вобраз:

  • Жыла Ірына, 16 г., верш “Пальцы жоўтых кляновых лістоў” (Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй)
  • Надтачэеў Леанід, 8 г., верш “Голас партызана” (ДУА “Разанцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Мсціслаўскага раёна”)
  • Маркава Ганна, 12 г., верш “Песня, ўшчунь!” (ДУА “Сярэдняя школа № 35 г. Магілёва”)

Сапраўдны артыст: Бойкаў Іван, 16 г., верш “Партызанскі баян” (ДУА “Гімназія г. Барань”, Аршанскі раён, Віцебская вобласць).

“Тэатр аднаго акцёра”:

  • Барабаш Арцём, 8 г., казка “Пра дзеда і ўнука” (ДУА “Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва”)
  • Бондарава Марыя, 16 г., казка “Срэбраны званочак” (Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага)

За лепшую тэатралізацыю:

  • Якуніна Дзіяна, 14 г., казка “Як лісіца збанок тапіла” (ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Старыя Дарогі")
  • Шруб Анастасія (10 г.), Прыбыш Анжаліка (10 г.), Дудар Яраслаў (10 г.), казка “Матчына парада” (ДУА “Сёмкаўская сярэдняя школа” Мінскага раёна)
  • Жывушка Дар’я (9 г.), Былінская Марыя (9 г.), Гордзіч Марыя (9 г.), Божка Сафія (9 г.), Удавідчык Ягор (9 г.), казка “Пра дзеда і ўнука” (ДУА “Дзіцячы сад – пачатковая школа п. Садовы" Пінскага раёна)

За лепшае музычнае ўвасабленне верша:

  • Аржаноўская Таццяна, 15 г., верш “Пяе дзяўчына над ракою” (Гомельскі дзяржаўны педагагічны  каледж)
  • Фёдарава Людміла Канстанцінаўна, верш “О, Беларусь , мая шыпшына” (г. Наваполацк)

За чысціню літаратурнай мовы:

  • Балуш Алена, 42 г., верш “Залатая, асенняя раніца” (ДУА “Вілейская гімназія № 1 «Логас»”)
  • Сафонава Анастасія, 15 г., верш “У зімовы, заснежаны дзень” (ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Чавусы" Магілёўскай вобласці)

За нестандартны падыход: Халянкоў Георгій і Ярмак Вераніка (11 клас) з вершамі “Дарагая… Каханая", “Калі вусны шапталі” (ДУА “Сярэдняя школа № 30 г. Мінска”).

За лепшае афармленне выступу:

  • Кушаль Ангеліна (14 г.) з вершамі “Родная мова, цудоўная мова” і “Увосень, кажуць, сумныя ўсё дні...” (ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна”)
  • Шчацініна Дар’я, 10 г., казка “Матчына парада” (ДУА “Сярэдняя школа № 21 г. Магілёва")

Сярод абраных нашымі ўдзельнікамі твораў У. Дубоўкі часцей за ўсё чыталі вершы “Родная мова, цудоўная мова”“О, Беларусь, мая шыпшына”“Залатая, асенняя раніца”“Пальцы жоўтых кляновых лістоў” і казку “Пра дзеда і ўнука”. У сувязі з гэтым, журы адзначыла яшчэ некалькіх чытальнікаў у 5 наступных намінацыях:

За лепшае чытанне верша “Родная мова, цудоўная мова”:

  • Новік Наталля, 29 г. (Старобінская гарпасялковая бібліятэка)
  • Празднова Соня, 18 г. (ДУА “Сярэдняя школа 130 г. Мінска", школа Дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Надежда”, Вілейскі раён)

За лепшае чытанне верша “О, Беларусь, мая шыпшына”:

  • Пісьмянкова Таццяна, 56 г. (ДУА “Лапіцкая сярэдняя школа” Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці)
  • Радзевіч Ганна, 16 г. (ДУА “Нарацкая сярэдняя школа Вілейскага раёна”, а.г. Нарач, Вілейскі раён)

За лепшае чытанне верша “Залатая, асенняя раніца”: Багдзевіч Надзея, 15 г. (ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Нясвіжа”).

За лепшае чытанне верша “Пальцы жоўтых кляновых лістоў”: Мельнікава Лізавета, 14 г. (ДУА “Мяжысецкая сярэдняя школа” Магілёўскага раёна).

За лепшае чытанне казкі “Пра дзеда і ўнука”: Мініч Анастасія, 5 клас (Агарэвіцкая сярэдняя школа Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці).

Выказваем падзяку самым актыўным арганізацыям, сярод якіх Бібліятэка сямейнага чытання “Верасок” г. Маладзечна; Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка; Дзяржынская раённая бібліятэка; Палац культуры г. Барань (узорны тэатр “Вясёлка”); “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка”; бібліятэкі Докшыцкай ЦБС.

Таксама хацелася б адзначыць самыя актыўныя ўстановы адукацыі: “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Мастоўскага раёна; “Маладзечанская санаторная школа-інтэрнат”; “Суражскі дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза М.П. Шмырова” Віцебскага раёна; “Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Я. Коласа” Пінскага раёна; “Сярэдняя школа в. Знаменка” Брэсцкага раёна; “Сярэдняя школа № 1 г. Ліды"; “Пачатковая школа № 39 г. Мінска"; “Бараўлянская сярэдняя школа” і “Бараўлянская гімназія” Мінскага раёна; “Сярэдняя школа № 2” г. Докшыцы; “Сярэдняя школа № 2” г. Слаўгарада; “Сярэдняя школа № 10” г. Оршы; сярэднія школы № 27 і № 34 г. Бабруйска; “Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў імя Я. Глебава”; сярэднія школы № 5, № 15, № 35, № 37 г. Магілёва; “Цярэшкавіцкая сярэдняя школа” Гомельскага раёна; “Сярэдняя школа г.п. Дамачава” Брэсцкага раёна; “Разанцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Мсціслаўскага раёна.

Віншуем пераможцаў! Шчыра дзякуем кожнаму ўдзельніку, а таксама настаўнікам, бацькам чытальнікаў, аператарам і ўсім, хто прымаў удзел у стварэнні відэавыступленняў!

Азнаёміцца з конкурснымі працамі можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!” і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.

Паколькі для ўдзелу ў конкурсе была пададзена нечакана вялікая колькасць творчых прац высокага ўзроўню, арганізатары вырашылі не ставіць кропку ў дадзеным праекце. Дзякуючы вашай актыўнасці і грамадскаму рэзанансу на конкурс звярнулі ўвагу новыя спонсары і партнёры. Каб падтрымаць агульную цікавасць не толькі да творчасці Уладзіміра Дубоўкі, але і ўсёй беларускай літаратуры, конкурс будзе мець свой працяг. Ідзе нават гаворка пра магчымасць дадатковых узнагарод і падарункаў найбольш актыўным і папулярным удзельнікам. У хуткім часе мы анансуем нашы новыя ініцыятывы. Заставайцеся з намі!

Удзельнікі, якія атрымалі прызавыя месцы, будуць узнагароджаны на выніковым мерапрыемстве конкурсу, якое плануецца правесці вясной, пры паляпшэнні эпідэміялагічнай сітуацыі. Пераможцам у дадатковых намінацыях дыпломы будуць высланы поштай.

Крыніца: https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/vyniki-anlayn-konkursu-chytalnika-o-belarus-maya-shypshyna/

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.