Вы тут

Сёння на Гомельшчыне стартавала акцыя «Стоп-паркоўка»


Яе мэта — звярнуць увагу аўтамабілістаў на праблему нямэтавага выкарыстання парковачных месцаў.


Акцыя працягнецца па 7 снежня. Яе арганізатарамі выступілі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі сумесна з прадстаўнікамі аддзелаў па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

— На працягу пяці дзён праваахоўнікі правядуць мэтанакіраваныя рэйдавыя мерапрыемствы з мэтай выяўлення і спынення фактаў незаконнай паркоўкі на месцах для інвалідаў, а таксама інфармацыйна-тлумачальную работу сярод насельніцтва, у працоўных калектывах і ў сродках масавай інфармацыі па заяўленай тэматыцы, — адзначылі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць, што адказнасць за дадзенае парушэнне правілаў прадугледжвае штрафныя санкцыі. У ДАІ заклікаюць усіх вадзіцеляў выконваць правілы спынення і стаянкі, праяўляць павагу да людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Прэв’ю: budakosh.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.