Вы тут

Tut.by пазбавіўся статусу СМІ


Tut.by пазбавіўся статусу СМІ, пацвердзілі БелТА ў Эканамічным судзе Мінска.


У Эканамічным судзе Мінска сёння адбылося асноўнае судовае паседжанне па пазове Міністэрства інфармацыі да ТАА «Тут Бай Медыя». «Іскавыя патрабаванні Міністэрства інфармацыі задаволены ў поўным аб’ёме», — адзначылі ў судзе.

Раней Эканамічны суд Мінска прыпыніў разгляд гэтай справы да таго часу, пакуль Вярхоўны суд не разгледзіць скаргу грамадства з абмежаванай адказнасцю на папярэджанні міністэрства, якія тычыліся пэўных матэрыялаў, дзе, на думку Мінінфарма, была распаўсюджаная недакладная інфармацыя, што наносіць шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам.

12 лістапада Вярхоўны суд прызнаў абгрунтаванымі два пісьмовыя папярэджаньні, вынесеныя ўладальніку сеткавага выдання tut.by — таварыству з абмежаванай адказнасцю «Тут Бай Медыя» аб парушэнні патрабаванняў закона «Аб сродках масавай інфармацыі». Адно папярэджанне прызнана несапраўдным.

Як раней паведамляла Міністэрства інфармацыі, пісьмовыя папярэджанні выносіліся ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫА» у сувязі з парушэннем пры выпуску сеткавага выдання tut.by Закона аб СМІ.

Прэв’ю: zoloto-rezerv.ru

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.