Вы тут

У Брагінскім раёне заклалі яблыневы сад


Яблыневы сад на 300 саджанцаў заклалі ў Брагінскім раёне, што на Гомельшчыне. Гэта сумесны праект па добраўпарадкаванні тэрыторыі, які ажыццявілі супрацоўнікі адкрытага акцыянернага таварыства «Мілкавіта», калектыў сельгаспрадпрыемства «Брагінка» і раённыя ўлады.


Месцам закладкі пладовага саду была абрана тэрыторыя новага малочнатаварнага комплексу «Касачоў», які ўваходзіць у структуру ААТ «Брагінка». Комплекс пабудаваны ў 2019 годзе па праграме пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Ён разлічаны на ўтрыманне 1,5 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы. Поўнае фарміраванне комплексу малочным пагалоўем і выхад на праектную магутнасць плануюць завяршыць да канца года. Тут будзе адкрыта 43 рабочыя месцы. Добраўпарадкаванне тэрыторыі новага малочнатаварнага комплексу — таксама вельмі важны этап стварэння камфортнага асяроддзя для працаўнікоў гаспадаркі.

Саджанцы для саду — а гэта 300 яблынь — набыло адкрытае акцыянернае таварыства «Мілкавіта». Гэта прадпрыемства Гомельшчыны — адна з найбуйнейшых малочных кампаній у краіне. У сваю чаргу сельгаспрадпрыемства «Брагінка» — вядучы пастаўшчык малочнай сыравіны для прадпрыемства-перапрацоўшчыка. Больш за 80 % малака ААТ «Брагінка» пастаўляе на перапрацоўку гатункам экстра.

Як адзначылі ў сельгаспрадпрыемстве, летась работнікі гаспадаркі пасадзілі на прылеглай тэрыторыі новага малочнатаварнага комплексу «Касачоў» 250 яблынь. Ініцыятыву па добраўпарадкаванні сельскай мясцовасці падтрымала прадпрыемства «Мілкавіта».

Гэтая акцыя, па словах дырэктара ААТ «Брагінка» Тамары Кудан, мае сімвалічнае значэнне. Новыя сады — сімвал міру і працвітання, пераемнасці пакаленняў, саюза маладосці і мудрасці.

— Мы разам будуем шчаслівую будучыню роднай Беларусі, разам з усёй краінай выступаем за мір і дабрабыт, за магчымасць спакойна працаваць і глядзець з аптымізмам у заўтрашні дзень, — адзначыла кіраўнік гаспадаркі. — Наш сад таму пацвярджэнне.

Між тым удзел у закладцы новага саду ў Брагінскім раёне прынялі генеральны дырэктар «Мілкавіты» Віталь Нікулін і супрацоўнікі адкрытага акцыянернага таварыства, старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Даўгулявец.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Маладое дрэва — новая справа

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.