Вы тут

Член Савета Рэспублікі Сяргей Сівец: Задача — знайсці грамадскую парадыгму перамен


Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі Сяргей Сівец наведаў Рагачоўскі раён. Сенатар правёў у райцэнтры прыём грамадзян і сустрэўся з калектывам Рагачоўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа будаўнікоў.


Звяртаючы ўвагу на неабходнасць і важнасць падобнай работы ў рэгіёнах, сенатар адзначыў, — прыёмы грамадзян дапамагаюць выявіць магчымыя прабелы ў выкананні нарматыўна-прававога заканадаўства.

— Магчымы сітуацыі прававой недакладнасці, якія перашкаджаюць рэалізацыі законных правоў грамадзян або ствараюць некаторыя перашкоды ў аказанні ім дапамогі. Савет Рэспублікі з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва, таму выязныя прыёмы грамадзян — адзін з важных элементаў нашай паўсядзённай работы, — упэўнены член Савета Рэспублікі.

Між тым падчас прыёму да сенатара звярнулася жыхарка Рагачова Святлана Казакевіч. Жанчына закранула адразу некалькі пытанняў актуальных як для Гомельшчыны, так і для краіны ў цэлым. Адно з іх — выкананне Указа Прэзідэнта № 127 «Аб кампенсацыі расходаў на электразабеспячэнне эксплуатуемага жыллёвага фонду». Закон рэгламентуе парадак кампенсацыі насельніцтву расходаў пры ўстаноўцы ў дамах электраабсталявання.

— Дакумент атрымаў дастаткова шырокі рэзананс як з боку грамадзян, так і з боку мясцовых уладаў. Ёсць нюансы правапрымяняльнай практыкі, — лічыць жыхарка Рагачова Святлана Казакевіч.

Як чакаецца, у сувязі з пускам Беларускай атамнай станцыі гэты працэс будзе праходзіць больш актыўна. Разам з тым, для практычнай рэалізацыі гэтага ўказа неабходна прывесці ў адпаведнасць іншыя заканадаўчыя акты. Рэальную дапамогу ў вырашэнні згаданай сітуацыі могуць аказаць у Савеце Рэспублікі. Сяргей Сівец паабяцаў дэталёва вывучыць закранутае пытанне і пры неабходнасці звярнуцца ў галіновыя міністэрствы. Сенатар растлумачыў, гэта актуальная тэма будзе вывучацца на рэспубліканскім узроўні, і ў выпадку юрыдычных калізій або прававой недакладнасці, пытанні разгледзяць у законным парадку.

Усе абазначаныя на прыёме пытанні зафіксаваныя і ўзяты сенатарам на кантроль. Па кожным з іх будзе дадзены поўны і аргументаваны адказ.

Член Савета Рэспублікі Сяргей Сівец правёў сустрэчу з калектывам Рагачоўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа будаўнікоў. У размове з калектывам установы адукацыі сенатар звярнуў увагу на тое, што цяперашні час, па сутнасці, — перыяд стварэння новай грамадскай дамовы, у якой павінны быць адлюстраваны спадзяванні, меркаванні, памкненні і жаданні большасці грамадзян краіны.

— Наша задача зараз — знайсці грамадскую парадыгму перамен, пра якую так шмат гаворыцца. І работа, якая праводзіцца на дыялогавых пляцоўках, нацэлена менавіта на гэта, — падкрэсліў Сяргей Сівец. Сенатар упэўнены, што ў працэсе грамадскага дыялогу неабходна знайсці залатую сярэдзіну.

— Яна павінна быць ва ўсім, не толькі ў праве, але і працоўных, і грамадскіх адносінах. Важна развівацца не шляхам узрушэнняў або рэвалюцый, якія могуць канцэптуальна змяніць наша жыццё. Як паказвае гісторыя, такога роду змены — трагічныя. У прыватнасці, дастаткова ўспомніць падзеі ў постсавецкай краіне пасля развалу Савецкага Саюза. Многія памятаюць, што ў той час таксама гучалі лозунгі і заклікі да перамен. Ці жывыя ў памяці і наступствы, да якіх гэта прывяло, — звярнуўся Сяргей Сівец.

Сенатар звярнуў увагу, што лозунгі, якія часам дэкларуюцца звонку краіны могуць толькі эмацыянальна расхістваць людзей:

— У гэтай сітуацыі мы павінны ўключаць крытычнае мысленне. Бо гісторыя развіваецца па спіралі. Ці варта наступаць на граблі, на якія аднойчы ў гісторыі наступілі. Ці варта ўсё ламаць і зноў выбудоўваць канструкцыю дзяржаўнасці, якая дазваляе забяспечыць элементарныя базавыя каштоўнасці: бяспеку, магчымасць працаваць, мець дах над галавой? Грамадскі дагавор — гэта і ёсць Канстытуцыя. Важна закласці ў ім базавыя ўстаноўкі. Пры гэтым змена грамадскага дагавора не можа быць зонай адказнасці толькі парламента, Прэзідэнта або кіраўніка палітычнай партыі. Гэта зона адказнасці ўсіх, — падкрэсліў член Савета Рэспублікі.

Сяргей Сівец перакананы, што сёння па сродках дыялогавых пляцовак і грамадскіх прыёмных можна прааналізаваць і выразна адказаць на пытанне, якія канкрэтныя змены патрэбна рэалізоўваць.

— Трэба дакладна разумець, чаго мы хочам і якой бачым краіну праз 10—20 гадоў. Канстытуцыя не прымаецца на год—два, гэта дакумент на дзесяцігоддзі, — звярнуўся да прысутных сенатар.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Задача — знайсці грамадскую парадыгму перамен

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.

Грамадства

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык адкрывае цікавыя факты з гісторыі роднага краю

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык адкрывае цікавыя факты з гісторыі роднага краю

Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў. 

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.