Вы тут

Новы будынак для судовых выканаўцаў адкрылі ў Жлобіне напярэдадні Дня юрыста


Адкрыццё будынку стала важнай з’явай для органаў прымусовага выканання (ОПВ) не толькі Жлобіна ці Гомельскай вобласці, але і ўсёй краіны, падкрэсліў міністр юстыцыі Беларусі Алег СЛІЖЭЎСКІ. Ён дадаў, што з моманту, калі ОПВ сталі адзінай самастойнай структурай, было шмат зроблена для ўзмацнення органаў і набыцця імі новых кампетэнцый і паўнамоцтваў. У прыватнасці, была распрацавана новая сучасная інфармацыйная сістэма, якая дазваляе мець аўтаматычны доступ прыкладна да 20 баз іншых дзяржаўных органаў.


Адзіная сістэма органаў прымусовага выканання працуе ў краіне шэсць гадоў. Задача спецыялістаў службы — прытрымліванне і абарона інтарэсаў дзяржавы, законных інтарэсаў юрыдычных і фізічных асоб шляхам своечасовага і поўнага выканання судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў.

— Яшчэ сем гадоў таму судовыя выканаўцы працавалі па спагнаннях шляхам абыходу кватэр, наведвання арганізацый-даўжнікоў. Сёння большую частку іх работы можна здзейсніць з рабочага кабінета праз інфармацыйную сістэму, — заўважыў міністр. — Судовыя выканаўцы працуюць над тым, каб правы грамадзян на спагнанне даўгоў, якія ім вінны іншыя людзі ці арганізацыі, былі поўнасцю рэалізаваны. Ад работы гэтых органаў залежыць дабрабыт і людзей, і арганізацый, і дзяржавы ў цэлым.

Нагрузка на судовых выканаўцаў застаецца досыць вялікай — летась прыходзілася па 207 выканаўчых вядзенняў на кожнага, таксама органамі прымусовага выканання ўзбуджана 2,33 млн выканаўчых вядзенняў. Сёлета — 1,78 млн, у тым ліку ў Гомельскай вобласці — 254 тысячы. Па выніках 2019-га колькасць спраў, якія выкананы ў поўным аб’ёме, склала 81,6% ад усіх скончаных выканаўчых вядзенняў. Усяго за мінулы год спагнана 1,44 млрд рублёў, у лік дзяржавы — 95 млн рублёў. Сёлета за 11 месяцаў спагнана крыху менш грошай — 1,24 млрд, а вось колькасць спагнанняў на карысць дзяржавы вырасла да 109,9 мільёнаў.

— Гэтая лічба ў некалькі разоў перавышае суму, якую бюджэт затрачвае на ўтрыманне органаў прымусовага выканання, — дадаў міністр.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.