Вы тут

Гатуем «На тыдзень» арыгінальна і смачна з «Беларусь 2»


На тэлеканале «Беларусь 2» заўтра стартуе новае кулінарна-забаўляльнае шоу «На тыдзень», якое дакажа, што дастаткова выдзеліць адзін дзень для прыгатавання ежы, каб уся сям'я засталася сытая.


Ні для кога не сакрэт, што людзі імкнуцца ісці ў нагу з часам: хочуць быць стыльныя, здаровыя, займацца самаадукацыяй, а не толькі праводзіць свой час на кухні. Але ж як усё паспець, калі нават штодзённае гатаванне адбірае шмат часу? Стваральнікі праграмы «На тыдзень» пераканаюць аўдыторыю, што гэта вельмі проста. Вядучай шоу стала шэф-повар адной з папулярных сталічных устаноў Ніна Шабан. Яна прадэманструе не толькі прыгатаванне страў рознай ступені цяжкасці, але і падзеліцца прафесійнымі рэкамендацыямі па іх замарозцы для хуткага выкарыстання на працягу ўсяго тыдня.

— Рэцэпты, якія публікуюцца ў кулінарных выданнях ці ў інтэрнэце, часта выкарыстоўваюць даволі фармальны падыход, — кажа вядучая. — Змяшаць усё ў пэўным парадку і ў зададзеных прапорцыях, а потым зварыць, падсмажыць альбо спячы — і гатова. Але, каб гатаваць па-сапраўднаму смачна, важны і творчы падыход, які я і прадэманструю аўдыторыі. Дарэчы, менавіта таму ў праграме будуць сустракацца рэцэпты ўсім знаёмых страў, але ў маёй аўтарскай дапрацоўцы.

Кулінарнае шоу будзе выходзіць на канале па суботах, і прэм'еру чакаем 5 снежня ў 12.20.

Алена ДРАПКО

Фота дадзена Белтэлерадыёкампаніяй

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».