Вы тут

У Беларусі больш за 11 тыс. чалавек трапілі пад амністыю ў сувязі з 75-годдзем Перамогі


Дэпартамент выканання пакаранняў МУС выканаў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў». Амністыя закранула больш за 11 тыс. чалавек, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі і ў папраўчых установах адкрытага тыпу, паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў тэлеграм-канале.


Усяго з месцаў пазбаўлення волі вызвалена каля 2,6 тыс. асуджаных, больш за 4,5 тыс. чалавек тэрмін пакарання скарочаны на адзін год. Пакрыццё шкоды пацярпелым склала больш за пяць мільёнаў рублёў.

Рэалізацыя Закона ажыццяўлялася з мая па лістапад ва ўзаемадзеянні з органамі пракуратуры, міністэрствамі аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Амністыя ўжывалася толькі да людзей, якія станоўча характарызуюцца,  а іх вызваленне не пацягнула пагаршэнне крымінагеннай абстаноўкі ў грамадстве.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».