Вы тут

На дзяржпраграму «Сацыяльная абарона» плануецца накіраваць больш за 4 млрд рублёў


На дзяржпраграму «Сацыяльная абарона» плануецца накіраваць больш за 4 млрд рублёў, аб гэтым паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч падчас круглага стала «Сацыяльная падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў», што праходзіў ў Беларускім пратэзна-артапедычным аднаўленчым цэнтры. Там міністр абмяркоўвала з бацькамі дзяцей-інвалідаў як дзейсныя, так і планаваныя меры дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, дзе выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.


«Галоўнай задачай дзяржавы стала стварэнне для людзей з інваліднасцю ўсіх умоў для паўнавартаснага жыцця ў соцыуме, — сказала Ірына Касцевіч.— Падчас рэалізацыі праграмы сацыяльнай падтрымкі за бягучую пяцігодку была праведзена вялікая работа па многіх кірунках».

За перыяд з 2016 да 2020 года больш за 13 млрд рублёў накіравалі на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама на выплату пенсій, дапамог па доглядзе інвалідаў І групы і аказанне падтрымкі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

Акрамя таго, падчас рэалізацыі праграмы пяцігодкі каля 2,3 млрд рублёў выдаткавана на падпраграмы «Папярэджанне інваліднасці і рэабілітацыя інвалідаў», «Безбар'ернае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб», «Сацыяльная інтэграцыя інвалідаў і пажылых грамадзян». На арганізацыю сацыяльнага абслугоўвання сышло каля 1,6 млрд рублёў.

«На наступную пяцігодку ўжо падрыхтавана новая дзяржпраграма «Сацыяльная абарона», у рамках якой рэалізуем дзве падпраграмы — «Сацыяльнае абслугоўванне і сацыяльная падтрымка» і «Даступнае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб». Агульны аб'ём фінансавання складзе больш за 4 млрд рублёў», — паведаміла Ірына Касцевіч.

Павышаць якасць жыцця інвалідаў у найбліжэйшай перспектыве будуць па некалькіх кірунках. Гэта стварэнне ўмоў для атрымання асобамі з абмежаванымі магчымасцямі адукацыі, а таксама наступнае працаўладкаванне па атрыманай спецыяльнасці. Удзеляць увагу паляпшэнню якасці і эфектыўнасці рэабілітацыйных мерапрыемстваў, працягнуць павышаць узровень даступнасці для інвалідаў аб'ектаў сацыяльнай, транспартнай і вытворчай
інфраструктуры, жылых памяшканняў.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв’ю: oshmiany.gov.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.