Вы тут

ВІНШУЕМ! Мастаку Аляксандру БУЛАЮ — 50!


З карыкатурай Аляксандр БУЛАЙ пазнаёміўся яшчэ ў дзяцінстве. Бацькам на наваселле падарылі кнігу «Секреты молодой хозяйки», якая была багата праілюстравана арыгінальнымі і дасціпнымі малюнкамі. Яны так спадабаліся малому Сашу, што калі ён неўзабаве пайшоў у школу, то пачаў маляваць шаржы на аднакласнікаў і выпускаць разам з сябрамі рукапісную газету з паэтычнай назвай «Веселые кабаны». Далей – болей. Апошнія старонкі канспектаў Аляксандра, студэнта фізіка-матэматычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, былі шчодра аздоблены карыкатурамі ды шаржамі на аднакурснікаў. Гэтыя сшыткі хадзілі па руках і выклікалі шчыры смех гледачоў.
Першая карыкатура А. Булая была надрукавана ў 1993 годзе ў газеце «Знамя юности». А ўжо праз тры гады малады інжынер інстытута прыкладной оптыкі становіцца супрацоўнікам абласной газеты «Могилевская правда». З таго часу Аляксандр Пятровіч плённа шчыруе ў гэтым выданні і ўвогуле на ніве журналістыкі і карыкатуры. Яго вясёлыя, трапныя, лаканічныя малюнкі друкаваліся на старонках газет «Труд», «Пикник», «15 суток», «Автосалон», «Паляўнічы і рыбалоў» і, вядома, часопіса «Вожык».
Сардэчна віншуем юбіляра з 50-годдзем і зычым творчага і жыццёвага даўгалецця, поспехаў, усмешак!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.