Селекцыянер Агуркоў атрымаў падзяку за новы сорт бульбы пад назвай «Нiтратаўка», якая аказалася дзейсным сродкам у барацьбе з грызунамi.
Жонка справядліва называла мужа змеем, бо дахаты ён звычайна прыпаўзаў…
Прыватная медыцынская фірма ў галіне рэфлексатэрапіі купiць цвiкi i шрубы.
(З аб’явы.)
Прадбачлівы Пётр Пятровiч перад працяглай камандзіроўкай выкiнуў з кватэры шафу.
Мяняю аднаго мужчыну без шкодных звычак на двух са шкоднымi.
(З аб’явы.)
Язык не сабака — на ланцуг не пасадзiш.
Каханне нібыта сонца, якое то ўзыходзiць, то заходзiць… Толькі сонца грэе ўдзень, а каханне — уночы.
Калi Iвана Iванавiча абазвалi дубам, ён вельмi пакрыўдзiўся, бо лiчыў сябе значна мацнейшым.
Ажаніўся адзін раз, другі, трэці… І ўсё па каханні!
Праўду кажуць, што ў кахання ёсць пачатак, ды няма канца.
Мяняю вестыбулярны апарат на самагонны.
(З аб’явы.)
Нават заядламу аматару жывёл цяжка вывучыць сабачую мову. У сабак што ні слова — гаў ды гаў…
Калi галава трашчыць — значыць, моцна думае.
г. Баранавічы.
Абарона вачэй і модны аксесуар.
Менавіта бацькі фарміруюць будучыню свайго дзіцяці.