Вы тут

Больш за 60 чалавек удастоены дзяржаўных узнагарод


Дзяржаўных узнагарод удастоены больш за 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Сярод іх — трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы Круглянскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Анатоль Баландзін і дырэктар прыватнага магілёўскага прадпрыемства «Тэхналіт» Аляксандр Бадзяка.


Анатоль Баландзін зрабіў неацэнны ўнёсак у развіццё беларускага спорту і адзначаны медалём «За працоўныя заслугі». За час сваёй працы ён падрыхтаваў чатырох майстроў спорту Рэспубліцы Беларусь міжнароднага класу, 11 майстроў спорту, 19 кандыдатаў у майстры спорту, 40 першаразраднікаў. З’яўляецца першым трэнерам дзесяці спартсменаў, якія прынялі ўдзел у чэмпіянатах і першынствах Еўропы і свету.

Аляксандр Бадзяка атрымаў званне заслужанага работніка прамысловасці Беларусі.

Ён вядомы тым, што ў 1997 годзе заснаваў у Магілёве завод, які вырабляе шырокую наменклатуру дэталяў і запчастак з адмысловых зносастойкіх чыгуноў, атрыманых у выніку ўнікальнай тэхналогіі — ліцця  «намарожваннем». Зараз кампанія рэалізуе перадавы праект па вытворчасці экалагічнаарыентаванага вуголля ў Клімавіцкім раёне і выпускае прадукцыю, якая не мае аналагаў у свеце.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».