Выступаючы на спецыяльнай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН па барацьбе з COVID-19, генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў свет умацаваць салідарнасць у супрацьстаянні пандэміі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Цэнтр навін ААН.
З самага пачатку пандэміі Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), абапіраючыся на навуковыя даныя, прапаноўвала змагацца з каранавірусам разам, аднак не ўсе прыслухоўваліся да гэтых рэкамендацый. «Калі краіны выбіраюць свой уласны шлях, перад вірусам аказваюцца адкрыты ўсе дарогі», — сказаў Антоніу Гутэрыш.
Ён нагадаў, што глабальнае супрацоўніцтва сёння неабходна як ніколі. «Дзякуючы нястомнай працы вучоных і даследчыкаў па ўсім свеце вакцыны могуць быць даступны ўжо ў бліжэйшыя тыдні або месяцы», — адзначыў кіраўнік ААН. Ён нагадаў таксама аб ініцыятывах, накіраваных на тое, каб забяспечыць усеагульны доступ да вакцын ад COVID-19, а таксама сродкаў па лячэнні гэтага захворвання. Пры гэтым генеральны сакратар ААН адзначыў недахоп фінансавання гэтых важных ініцыятыў. «Цяпер не хапае $28 млрд, уключаючы $4,3 млрд, якія патрэбны тэрмінова, на працягу бліжэйшых двух месяцаў», — папярэдзіў ён.
Антоніу Гутэрыш нагадаў і пра іншыя праблемы, якія абвастрыліся ў сувязі з пандэміяй, і прапановы ААН па іх вырашэнні, у тым ліку аб глабальным спыненні агню, абароне дзяўчынак і жанчын ад насілля і барацьбе з дэзынфармацыяй. «Давайце не будзем падманвацца, — заклікаў кіраўнік ААН. — Адной вакцынай мы не зможам ліквідаваць наступствы пандэміі, якія будуць адчувацца яшчэ гады, а можа быць і дзесяцігоддзі».
Да ліку такіх праблем Генеральны сакратар адносіць рост узроўню беднасці і самую маштабную за апошнія восемдзесят гадоў эканамічную рэцэсію. Прычына гэтых з’яў — не толькі ў пандэміі, перакананы кіраўнік ААН: няроўнасць і несправядлівасць існавалі і раней, але крызіс адкрыў гэтыя і іншыя заганы. «Прыйшоў час перабудавацца, стварыць моцную эканоміку і скарыстацца крызісам, каб змяніць свет», — заявіў Антоніу Гутэрыш.
Двухдзённая спецыяльная сесія Генеральнай Асамблеі ААН — 31-я ў гісторыі. Такія сесіі склікаюцца па патрабаванні Савета Бяспекі або па ініцыятыве большасці членаў арганізацыі. Цяперашняя праходзіць па ініцыятыве Руху недалучэння і прысвечана барацьбе з пандэміяй. Нагадаем, што Рух аб’ядноўвае 120 дзяржаў свету на прынцыпах няўдзелу ў ваенных блоках.
Прэв’ю: ААН
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.