Вы тут

У Гомелі будзе працаваць анлайн-офіс Дзеда Мароза


Незвычайны навагодні праект падрыхтавала адна з найстарэйшых устаноў культуры Беларусі — палац культуры «Беліцкі», што ў Гомелі. Галоўная ідэя праекта — стварэнне навагодняга настрою для кожнай сям’і без рызыкі для здароўя, гаворыцца на старонцы ў сацыяльнай сетцы ўстановы культуры.


— У сувязі з няпростай эпідэміялагічнай сітуацыяй сустрэча дзяцей з навагоднімі персанажамі значна ўскладнілася. Мы ж прапануем інавацыйны і ўнікальны фармат навагодняй індустрыі. Дзед Мароз і Снягурка ў зручны час звяжуцца па відэасувязі Viber / Telegram / Skype і ў рэжыме рэальнага часу будуць забаўляць дзетак, павіншуюць з надыходзячым святам, а таксама правядуць сапраўдны навагодні квэст на бяспечнай адлегласці, — удакладнілі арганізатары праекта.

Прэв’ю: 360tv.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».