Беларусам з 1 сакавіка 2021 года будзе дазволены ўезд на тэрыторыю Кіпра. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце кіпрскага ўрада, цытуе тэлеканал АНТ.
Беларусь адносіцца да так званай «чырвонай» групы краін, грамадзяне якой змогуць наведаць Кіпр з 1 сакавіка.
Для таго, каб уехаць у краіну, трэба будзе прадаставіць зроблены не пазней чым за 72 гадзіны да прыезду адмоўны ПЦР-тэст на COVID-19 і здаць яшчэ адзін тэст па прыбыцці.
Жыхарам краін «чырвонай» групы таксама не трэба будзе знаходзіцца на самаізаляцыі.
Прэв’ю: tpg.ua
«І калі нам паведамілі пра гэтую падзею, нават не верылася».
Како Шанэль сцвярджала, што чым горшыя справы ў жанчыны, тым лепш яна павінна выглядаць.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.