Вы тут

Больш за 40 аўтарскіх работ людзей з абмежаванымі магчымасцямі можна ўбачыць на выставе ў Мінску


Выстава «Мой свет у фарбах» працуе ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», перадае БЕЛТА.


Праект накіраваны на папулярызацыю творчасці інвалідаў і прыцягненне ўвагі грамадскасці да іх праблем. Наведвальнікі змогуць убачыць больш за 40 работ людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць установы сацыяльнага абслугоўвання з 11 раёнаў Мінскай вобласці.

Куратарам выставы выступіла начальнік упраўлення дзяржаўнай і сацыяльнай падтрымкі камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Людміла Вашчыла. «Сёння адкрылася пляцоўка сілы, дабра, чалавечнасці. Мы вітаем выдатных мастакоў з бязмежнымі магчымасцямі. Іх карціны — акно ў свет дзіўных, таленавітых, шчырых людзей, якія паказваюць прыклад сілы волі і духу. Кожны з іх уклаў у свае творы эмоцыі, надзеі і мары, адлюстраваў незвычайны погляд на жыццё. Прадстаўленыя творы — толькі кропля ў акіяне магчымасцей мастакоў. І дапамога ў арганізацыі такіх выстаў будзе для іх стымулам да развіцця. Упэўнена, жыхары Мінска і госці сталіцы атрымаюць вялікае задавальненне ад наведвання гэтай экспазіцыі», — адзначыла яна.

Творы 16 аўтараў выкананы ў розных тэхніках: акварэль, алейны i акрылавы жывапіс, гуаш, пастэль, алмазная вышыўка, стрынг-арт. «Гэта неверагодна цікавая выстава, тут столькі радасці, жыццеўстойлівасці, аптымізму. Вядома, для гэтых людзей гэта стартавы этап, але яны ўжо рыхтуюцца стаць майстрамі, укладваюць сваю душу, усе сілы і духоўныя магчымасці ў стварэнне выдатных твораў», — падкрэсліў прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Віктар Языковіч.

«У Мінскай вобласці на базе 23 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ёсць 25 аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў, дзе працуюць 57 працоўных майстэрань і больш за 200 розных гурткоў і клубаў розных напрамкаў. У нас няма ўзроставых абмежаванняў, у сярэднім гэта людзі да 45 гадоў», — расказала начальнік аддзела дзяржаўнай падтрымкі сям’і камітэта па працы, занятасці і сацабароне Мінаблвыканкама Зоя Канапліна.

Паводле яе слоў, у такіх цэнтрах людзям дапамагаюць з сацыялізацыяй, асобасным развіццём і вучаць самастойнаму пражыванню. Акрамя таго, дзейнічаюць гурткі па інтарэсах, дзе людзей з асаблівасцямі развіцця далучаюць да творчасці, знаёмяць з рознымі відамі рукадзелля, навучаюць рабоце з разнастайнымі матэрыяламі. Заняткі спрыяюць фарміраванню эмацыянальна-пачуццёвага свету, развіваюць фантазію, уяўленне і творчыя здольнасці. Удзельнікі клубаў могуць паспрабаваць бісерапляценне, вязанне, стварэнне сувенірных вырабаў з саломкі і экалагічных матэрыялаў, дэкупаж, квілінг, праявіць сябе ў выяўленчым і тэатральным мастацтве, музычна-харавым і танцавальна-харэаграфічным напрамках.

Праект арганізаваны камітэтам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама сумесна з мастацкай галерэяй «Універсітэт культуры» і прымеркаваны да Міжнароднага дня інвалідаў.

Выстава будзе доўжыцца па 15 снежня.

Прэв’ю: russian.rt.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.