Тэматычная выстава «Сусветна вядомы кампазітар Людвіг ван Бетховен», прысвечаная 250-годдзю з дня нараджэння нямецкага стваральніка класічнай музыкі, праходзіць у нотна-навуковай бібліятэцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, паведамілі БЕЛТА арганізатары.
У экспазіцыі прадстаўлены нотныя выданні вядомых твораў Бетховена для фартэпіяна, партытуры сімфанічных твораў, вакальныя творы, зборнікі дакументальных матэрыялаў, навуковыя даследаванні і артыкулы. Дапаўняюць экспазіцыю фотадакументы, а таксама CD-дыскі і грампласцінкі з фартэпіяннымі і сімфанічнымі творамі кампазітара ў выкананні праслаўленых майстроў.
«Жыццёвы шлях кампазітара быў няпросты. Складаныя сямейныя абставіны, нарастаючая глухата, неразуменне сучаснікамі яго творчасці — усё гэта наклала адбітак на яго асобу, — адзначылі арганізатары. — Бетховен з гонарам прайшоў усе жыццёвыя выпрабаванні, не страчваючы сілы духу і ствараючы музыку, напоўненую стваральнай энергіяй і верай у людзей і высокія ідэалы гуманізму. Цяпер складана знайсці чалавека, не знаёмага з музыкай вялікага кампазітара. Напрыклад, „Für Elise“, мелодыя „An die Freude“ з чацвёртай часткі Дзявятай сімфоніі. Гэтыя творы сталі своеасаблівымі шлягерамі, з якіх для многіх слухачоў пачаўся займальны працэс паглыблення ў свет класічнай музыкі».
Наведаць выставу можна да 10 студзеня 2021 года.
Прэв’ю: boutique-project.ru
Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.
Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў.
20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.
Пра гэта мы пагутарым з яго дырэктарам Ганнай Запартыкай.