28 лістапада ў Музеі беларускага кнігадрукавання (г. Полацк) адкрылася выстава «ЛiТАРАльна» (шрыфт, кампазіцыя, кніга). На ёй прадстаўлены працы студэнтаў кафедры дызайну і моды Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта спецыяльнасці «дызайн камунікатыўны». Гэта шрыфтавыя плакаты, а яшчэ аўтарскія кнігі, брашуры і буклеты. Усе прадметы, як сапраўдныя творы мастацтва, існуюць у адзіным экзэмпляры, а значыць па-свойму ўнікальныя.
Прадстаўленыя ў часовай экспазіцыі музея распрацоўкі з'яўляюцца курсавымі праектамі навучэнцаў па прадмеце «Тыпаграфіка», падчас азнаямлення з якім студэнты набываюць уменні працаваць з тэкстамі і літарамі, далучаюцца да агульнай культуры графічнага дызайну, без якой нельга абысціся ў сучасным інфармацыйным грамадстве.
Запрашаем і вас пазнаёміцца з чароўнай сілай і прыгажосцю літар, паглыбіцца ў эстэтыку і культуру шрыфтоў, а таксама пабачыць інавацыйны падыход будучых дызайнераў да дызайн-вёрсткі і да кніжнага мастацтва наогул.
Кашкур Дзіяна
старшы навуковы супрацоўнік
Музея беларускага кнігадрукавання
На мінулым тыдні ў Гродна прыбыла чацвёртая партыя вакцын.
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны захоўваюцца экспанаты і дакументы, якія распавядаюць пра лёсы жанчын на вайне
12 красавіка спаўняецца 60 гадоў першаму палёту чалавека ў космас.