Нацыянальная авіякампанія «Белавія» не будзе выконваць рэйсы ў Талін да 31 снежня, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на сайт перавозчыка.
Выкананне палётаў у Ларнаку прыпынена да 14 снежня, у Ашхабад — да 1 студзеня 2021 года, у Рыгу — да 31 студзеня 2021 года. Рэйсы ў Алматы і Будапешт не будуць выконвацца да 27 сакавіка 2021 года.
Па-ранейшаму адменены палёты ва ўсе аэрапорты Расіі, за выключэннем маскоўскага «Дамадзедава». Пакуль прыпыненне выканання рэйсаў дзейнічае да 24 снежня з-за адсутнасці дазволу на палёты з расійскага боку.
У «Белавія» нагадваюць, што вярнуць грошы за адмененыя рэйсы або змяніць даты вылету можна да 30 сакавіка 2021 года, звярнуўшыся ў любы час да названай даты ў касы, прадстаўніцтва або службу падтрымкі авіякампаніі.
Прэв’ю: radiobelarus.by
Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.
Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў.
20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.
Пра гэта мы пагутарым з яго дырэктарам Ганнай Запартыкай.