З 1 снежня пачаў працаваць інфармацыйны рэсурс «Бізнес-партал Мінск», паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў камітэце эканомікі Мінгарвыканкама.
— Наша мэта — выбудаваць працу з патэнцыяльнымі інвестарамі ад моманту выбару варыянтаў інвеставання ў эканоміку горада да ўдзелу ў аўкцыённых таргах і заключэння інвестдагавора, — растлумачылі спецыялісты.
Так, на партале ёсць раздзел, у якім паказаны пералік зямельных участкаў для заключэння інвестдагавораў, свабодных участкаў у горадзе і на тэрыторыі СЭЗ «Мінск». Прадстаўлена нарматыўная база па падтрымцы бізнесу, указаны меры падтрымкі ва ўмовах пандэміі.
Цяпер у інвестараў з’явілася магчымасць не толькі азнаёміцца з варыянтамі інвеставання, але і выдалена звярнуцца па кансультацыю і адпаведную даведачную інфармацыю.
Пытанні можна дасылаць на электронны адрас invest@minsk.gov.by. Тэлефоны для кансультацый: 218-02-70, 218-03-13.
Прэв’ю: capital.ua
20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.
Пра гэта мы пагутарым з яго дырэктарам Ганнай Запартыкай.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.