Вы тут

Выплачваць кавідныя надбаўкі ўрачам будуць да заканчэння эпідэміі — Піневіч


Выплачваць кавідныя надбаўкі ўрачам будуць да заканчэння эпідэміі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае БелТА.


«Выплата так званых кавідных надбавак згодна з указам кіраўніка дзяржавы ажыццяўлялася, ажыццяўляецца і будзе ажыццяўляцца, пакуль у нас не закончыцца эпідэмічная сітуацыя», — падкрэсліў Дзмітрый Піневіч.

Паводле яго слоў, гэта пытанне з’яўляецца прыярытэтным разам з забеспячэннем устаноў аховы здароўя лякарствамі і сродкамі індывідуальнай аховы. «СІА ў краіне хапае ў поўным аб’ёме. Больш таго, у нас сфарміраваны запас прыкладна на месяц, нягледзячы на дастаткова інтэнсіўную работу ўсіх устаноў. Мы не бачым праблем у гэтых адносінах, таму што практычна ўсе СІА выпускаюцца на нашых прадпрыемствах», — звярнуў увагу міністр.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.