Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


horoscope-bckg-min

АВЕН. Варта задумацца пра планы на найблiжэйшую будучыню, пажадана адкiнуўшы ўсё iмгненнае i немагчымае. У сярэдзiне тыдня праявiце небывалую актыўнасць. Але будзьце гатовыя да непрыемнасцяў, бо новы знаёмы можа паставiць вас у няёмкае становiшча. Субота можа аказацца адным з самых удалых дзён тыдня, вы здолееце завяршыць даўно намечаныя справы. Не пакiдайце на потым тое, што можна зрабiць ужо цяпер.


ЦЯЛЕЦ. Запасiцеся цярпеннем: на гэтым тыднi ў вас на гарызонце з'явiцца шмат неадкладных спраў. У панядзелак зможаце разблытаць складаную сiтуацыю на рабоце, але спачываць на лаўрах не будзе калi. У аўторак лепш не бярыцеся за вырашэнне сур'ёзнай задачы, а вось у сераду прымайцеся за важныя праекты без прамаруджвання. У пятнiцу можа ўсплыць тое, што пажадана было б захаваць у тайне, таму будзьце асаблiва асцярожныя. У выхадныя днi галоўная задача — пазбавiцца ад хламу: у кватэры i ў галаве.


БЛIЗНЯТЫ. Вашы жаданнi могуць ажыццявiцца ў той момант, калi вы ўжо стомiцеся спадзявацца на станоўчы вынiк. Сканцэнтруйцеся на самым важным, адкiньце ўбок усе нязначныя дробязi — i зразумееце, што ў вас ужо ёсць усё, што трэба для шчасця. Поспех у прафесiйных справах i ў каханнi будзе спадарожнiчаць вам практычна ўвесь тыдзень. Больш часу варта прысвяцiць адпачынку i забавам. Тым больш што каханы чалавек, падобна, хоча зладзiць iдэальнае спатканне. Адкажыце яму ўзаемнасцю, i вас чакае шмат пяшчоты i страсцi.


РАК. Прыгледзьцеся да свайго акружэння, хутка таемны вораг стане вiдавочным, а з такiм змагацца значна прасцей. У кар'еры вас чакае сапраўдны поспех. Серада, магчыма, стане напружаным i мiтуслiвым днём, затое вынiкi працы не расчаруюць. Правядзiце як мага больш вечароў на гэтым тыднi ў цесным сямейным коле. У суботу можаце прымаць смелыя рашэннi, не асцерагаючыся, што яны
акажацца памылковымi.


ЛЕЎ. Ваша паспяховасць на гэтым тыднi можа непасрэдна залежаць ад навядзення парадку ў справах i побыце, а арганiзаванасць адыграе ў гэтай сiтуацыi не самую апошнюю ролю. У вас будзе шанц развязаць шматлiкiя вузлы i паспяхова вызвалiцца ад таго, у чым вы даўно загразлi. Максiмальна выкарыстоўвайце выхадныя днi для навядзення парадку ў асабiстым жыццi, але будзьце асцярожныя з тымi, хто побач, не выдавайце ўсе свае сакрэты.


ДЗЕВА. Гнутка лавiруючы памiж людзьмi i сiтуацыямi, вы зможаце шмат чаго дасягнуць. Сцеражыцеся спакус, якiя пагражаюць збiць вас з правiльнай дарогi. У чацвер будзьце гатовыя разбiрацца адразу з некалькiмi неадкладнымi праблемамi ў прафесiйнай сферы. У суботу давядзецца аргументавана адстойваць свае погляды ў сям'i: памятайце, што разумны кампрамiс яшчэ нiколi не шкодзiў.


ШАЛI. На гэтым тыднi можаце быць непрадказальныя, але вашы творчыя планы адгукнуцца i знойдуць падтрымку навакольных. У аўторак парадуе блiзкi чалавек, чакайце вельмi прыемную прапанову, падтрымайце яго iнiцыятыву. У сераду верагодныя некаторыя замiнкi ў справах i цяжкасцi ў зносiнах з калегамi, але гэта хутка пройдзе. У выхадныя зможаце расслабiцца i добра адпачыць.


СКАРПIЁН. Нядрэнна было б навесцi парадак i ў галаве, i ў асабiстых адносiнах. Пажадана захоўваць эмацыянальную раўнавагу i парадаваць каханага чалавека дарагiм падарункам. У вас будзе магчымасць для ўзыходжання па кар'ернай лесвiцы. Але вам патрэбна i любоў — яна натхняе. У чацвер верагодныя добрыя падзеi ў асабiстым плане. У суботнi вечар лепш пабыць толькi ўдваiх.


СТРАЛЕЦ. Першая палова тыдня можа прайсцi так спакойна, што стане нават сумна. Iльвiную долю часу будуць займаць фiнансавыя пытаннi, у прыватнасцi, усё, што звязана з крэдытамi. Маючыя адбыцца на гэтым тыднi сустрэчы абяцаюць апынуцца вельмi значнымi i важнымi. Верагодныя новыя карысныя знаёмствы, якiя могуць адкрыць перад вамi выдатныя перспектывы. Работа пагражае заняць шмат часу. Але не забывайце i пра неабходнасць адпачынку, каб не валiцца з ног ад стомы.


КАЗЯРОГ. Не паддавайцеся спакусе самападману, ад добрага лепшага не шукаюць. Рызыкуеце стаць аб'ектам iнтрыг. Непажадана зноў паўтараць памылкi толькi таму, што вам зручней хадзiць па пратаптанай сцежцы. Не правярайце свайго выбраннiка, давярайце яму. У другой палове тыдня з'явiцца магчымасць для самарэалiзацыi ў творчасцi. Дзецям спатрэбiцца падтрымка.


ВАДАЛIЎ. Праца не запатрабуе ад вас празмернага напружання i звышнамаганняў, а значыць, з'явiцца магчымасць часцей бываць дома. На гэтым тыднi будзе выдатны шанц, каб пераканацца ў адданасцi тых, каго вы любiце. У сераду планы могуць змянiцца пад уплывам знешнiх абставiн, але ўсё складзецца як найлепш. У нядзелю ад вашага настрою будзе залежаць настрой навакольных.


РЫБЫ. На гэтым тыднi аднолькава значныя i ваша кар'ера, i сацыяльны статус, i добрыя адносiны са сваякамi. Вы зможаце наладзiць новыя карысныя сувязi, аднак не забывайце пра старых сяброў. У чацвер можа здарыцца штосьцi нечаканае — гэта спачатку вас напалохае, але потым натхнiць на даўно наспелыя перамены. У суботу можаце прыняць важнае рашэнне, якое станоўча паўплывае на маральную i матэрыяльную атмасферу ў сям'i.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?