У Беларусі павышаюцца тарыфы на некаторыя паслугі электрасувязі і пошты. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 23 лістапада 2020 года № 76, якое сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Абаненцкая плата ў месяц за асноўны, які ўключаны ў абаненцкую лінію, тэлефон індывідуальнага карыстання, пераведзены на пагадзінную аплату размоваў, павышаецца на 15 капеек (да Br3,59), а за непераведзеныя на пагадзінную сістэму — на 21 капейку (да Br5,07).
Што тычыцца тарыфаў на паслугі паштовай сувязі, то перасылка паштовай карткі, ліста або бандэролі масай да 20 г для фізічных асоб падаражэе на шэсць капеек — з Br0,54 да Br0,6. Аналагічны тарыф для юрыдычных асоб і ІП павялічыцца на пяць капеек — з Br0,45 да Br0,5.
Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.
Яйкі — у першую чаргу курыныя — адзін з ключавых прадуктаў харчавання ў нашай краіне.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»
Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?