Вы тут

Распрацоўку дагавора аб агульным рынку газу ў ЕАЭС плануецца завяршыць не пазней за студзень 2021 года — Мясніковіч


Распрацоўку міжнароднага дагавора па фарміраванні агульнага рынку газу Еўразійскага эканамічнага саюза плануецца завяршыць у снежні бягучага або ў студзені 2021 года. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч па выніках праведзенага сёння пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, перадае БелТА.


У парадак дня пасяджэння было ўнесена 9 пытанняў, ключавым з якіх быў праект стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года. «Дакумент мае высокую ступень гатоўнасці, ёсць адно пытанне, якое датычыцца фарміравання агульнага рынку газу, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. — Тут прапановы беларускага боку: яны дастаткова канкрэтызуюць, што варта было б запісаць у праект міжнароднага дагавора фарміравання агульнага рынку газу, які, я думаю, мы атрымаем ад распрацоўшчыка (а гэта Расійская Федэрацыя) у снежні гэтага, максімум у студзені наступнага года. Расійскі бок не супраць, каб гэты запіс быў, але яны лічаць, што залішняя канкрэтызацыя не павінна стаць прадметам стратэгічных напрамкаў. Яна ўжо магла б быць адлюстравана адпаведным чынам і прапрацавана на стадыі адпаведных фармулёвак міжнароднага дагавора, паколькі там будзе шмат палажэнняў, і тое, што датычыцца цэн і тарыфаўтварэння — гэта адно з пытанняў гэтага дагавора».

«Я лічу, што гэта вельмі добры крок наперад, і ў прынцыпе з улікам пазіцый бакоў, думаю, адбудзецца такая ж дзелавая, канструктыўная размова на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага савета, які плануецца правесці 11 снежня», — дадаў старшыня Калегіі ЕЭК.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.