Сучасныя кітайцы кажуць, што самае страшнае для людзей, не адсутнасць грошай, а разраджаны мабільнік. Што рабіць, калі ў вашага тэлефона нечакана села зарадка? Ёсць выйсце — на вуліцы Цзянхань ва Ухані з’явіліся новыя вулічныя ліхтары ...з функцыяй бесправадной зарадкі для мабільнікаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Як паведамілі ў Будаўнічым бюро горада Ухань, на дадзенай вуліцы размешчана амаль 60 вулічных ліхтароў новага тыпу, якія падтрымліваюць хуткую бесправадную зарадку для тэлефона і могуць за 15-20 хвілін зарадзіць акумулятар тэлефона да 70-80%. У кожнага вулічнага ліхтара маецца два месцы для зарадкі.
Акрамя таго, ліхтары маюць і іншыя функцыі, напрыклад, кантроль за патокам людзей, выклік паліцыі і гэтак далей. Многія карыстальнікі інтэрнэту пахвалілі гэтую ідэю і выказалі надзею, што іх можна будзе ўбачыць таксама і ў іншых гарадах.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»