Вы тут

Чым здзiвiць навагодняя праграма ў сталiцы?


Напярэдаднi калядных i навагоднiх свят сталiчныя прадпрыемствы гандлю стварылi неабходныя запасы кандытарскiх вырабаў, шампанскага i iншай прадукцыi. Аб гэтым расказаў начальнiк аддзела арганiзацыi гандлю i грамадскага харчавання Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мiнгарвыканкама Дзмiтрый ПЛЯХАНАЎ.


Фота: БелТА.

— Асартымент навагоднiх падарункаў «Камунаркi» налiчвае каля 60 найменняў. Прадукцыя расфасаваная ў розныя па форме i памеру баулы, тубы, мяккiя цацкi, у тым лiку ў выглядзе быка — сiмвала надыходзячага года. Арганiзацыямi гандлю горада ўжо адгружана больш за 200 тысяч такiх набораў. Рознiчныя цэны складаюць ад 4,7 рубля за 300 грамаў да 20,6 рубля за кiлаграм. Прадстаўлены i тавары фабрыкi «Спартак» — ад 3,9 рубля за 300 грамаў да 18,42 рубля за 1,5 кiлаграма. Айчынныя вытворцы прапануюць шырокi асартымент шампанскага i пенiстых вiнаў па цане ад 5,36 рубля да 15 рублёў за 0,75 лiтра.

У сталiчных унiвермагах працуюць спецыялiзаваныя аддзелы, секцыi для продажу тавараў з навагодняй тэматыкай. Спажыўцам прапануецца больш за тры тысячы найменняў ёлачных упрыгажэнняў, сувенiраў i iншай святочнай атрыбутыкi ў шырокiм цанавым дыяпазоне.

— Асаблiвым попытам у гэтым сезоне ў пакупнiкоў карыстаюцца светлавыя гiрлянды на батарэйках, навагоднiя галiнкi з ягадамi i шышкамi, букеты з кветкамi ў выглядзе каляднай зоркi i драўляныя ўпрыгажэннi. Нарасхват прадукцыя айчыннага вытворцы ёлачных цацак «Белпалм», якi вырабляе ўпрыгажэннi як для масавага спажывання, так i ручной работы, а таксама пад даўнiну. Як сведчыць попыт мiнулых гадоў, актыўны продаж ёлачнай атрыбутыкi чакаецца з сярэдзiны снежня. У сталiчных крамах прадстаўлена больш за сто вiдаў штучных навагоднiх дрэў, — гэта не толькi елкi, але i хвоi. З iх больш за 40 вiдаў — беларускай вытворчасцi па рознiчных цэнах ад 6,7 рубля да 802 рублёў. Для ранiшнiкаў i дзiцячых забаўляльных праграм прапануецца больш за сто вiдаў карнавальных касцюмаў i масак ад 11 да 85 рублёў. Традыцыйныя касцюмы Дзеда Мароза i Снягуркi можна набыць у цанавым дыяпазоне ад 95 да 190 рублёў.

У гандлёвых аб'ектах сталiцы для наведвальнiкаў падрыхтаваны шматлiкiя акцыi, распродажы i знiжкi — у снежнi запланавана 1,5 тысячы розных мерапрыемстваў.

— Напрыклад, унiвермаг «Беларусь» 18 снежня будзе працаваць да 23 гадзiн. У гэты дзень там адбудзецца акцыя «Карнавальная ноч» падчас якой будуць знiжкi ў памеры 30 % на нехарчовыя тавары i 10 % — на харчовыя. Усе пакупнiкi, якiя прыйшлi ў навагоднiм карнавальным касцюме, атрымаюць купон на 30 % на падарунак, iм можна будзе скарыстацца не толькi ў гэты дзень, а да 31 снежня ўключна. 24 снежня пройдзе акцыя «Цуды здзяйсняюцца», знiжкi складуць 30 % на нехарчовую прадукцыю i 10 % на харчовыя тавары. Завершыць работу ўнiвермаг 29, 30 i 31 снежня акцыяй «Навагоднi перапалох», прыцягваючы пакупнiкоў знiжкамi ў 20 % на нехарчовыя тавары i 5 % на харчовыя. ГУМ з 20 да 22 снежня правядзе акцыю «Час чарадзейства» са знiжкамi ў памеры 32 % на нехарчовыя тавары. А ў гандлёвым цэнтры «Кiрмаш» па ўсiх трох адрасах пакупнiкоў будуць чакаць бонусы з 25 да 27 снежня. У гэтыя днi пройдзе акцыя «Калядныя знiжкi» — нехарчовую прадукцыю можна будзе купiць танней на 32 %. Гандлёвы цэнтр «Сталiца» ў перыяд з 25 да 27 снежня прапануе пакупнiкам знiжкi ад 10 да 50 %. На аб'ектах грамадскага харчавання адбудзецца 850 выставак-продажаў кулiнарных i кандытарскiх вырабаў у аўтарскiм выкананнi майстроў-кандытараў i майстроў-кухараў сталiцы.

Навагоднiя кiрмашы ў сталiцы пачнуць працаваць з 18 снежня, адзначыў Дзмiтрый Пляханаў. На Кастрычнiцкай плошчы «Калядны кiрмаш» будзе прымаць гасцей да 14 студзеня. У перыяд з 18 да 23 снежня гандаль тут будзе праводзiцца з 12 да 20 гадзiн, з 24 да 30 снежня — з 12 да 23 гадзiн. У навагоднюю ноч кiрмаш будзе працаваць да 4 гадзiн ранiцы, з 2 да 14 студзеня — з 12 да 20 гадзiн.

— На Кастрычнiцкай плошчы будзе прадстаўлена ўжо знаёмая канцэпцыя каляднага кiрмашу з 12 шклянымi гандлёвымi павiльёнамi, падобнымi на соты. Свае тавары прапануюць павiльёны «Беларускiя далiкатэсы», «Бабулiны гасцiнцы» — там можна пакаштаваць смажаныя i печаныя пiражкi з начынкамi ў найлепшых беларускiх традыцыях, «Цешчын дом» прапануе блiнцы, а таксама налiўкi, «Шашлычны дом» — адпаведную прадукцыю са свiнiны i мяса птушкi, каўбаскi грыль з фiрмовым хлебам, а таксама медавуху. У павiльёне «Бульбаш» варта паласавацца традыцыйнымi стравамi з «другога хлеба», а ў «Здаровым фастфудзе» — сэндвiчамi, роламi, бургерамi, хачапуры. Для аматараў салодкага ў павiльёне «Мара прысмакаў» можна будзе знайсцi булачныя i кандытарскiя вырабы, свежую выпечку, дэсерты.

У раёне Палаца спорту «Калядны кiрмаш» таксама будзе працаваць з 18 снежня да 14 студзеня з 14 да 23 гадзiн у будныя днi i з 12 да 23 гадзiн у выхадныя, у навагоднюю ноч — да чатырох гадзiн. Гандаль тут разгорнецца ў драўляных шале, у якiх будзе прадстаўлены шырокi асартымент навагоднiх тавараў: ад традыцыйных упрыгажэнняў i падарункаў да прадукцыi харчовай i лёгкай прамысловасцi. Будзе арганiзавана i культурна-забаўляльная праграма: атракцыёны, фотабудкi, 5D-кiнатэатр, катанне на понi.

— Гандаль будзе весцiся ва ўсiх дзевяцi адмiнiстрацыйных раёнах сталiцы, — дадаў спiкер. — Напрыклад, у Маскоўскiм у парку Паўлава 19 снежня ў перыяд з
11 да 16 гадзiн адкрыецца калядны кiрмаш i святочна-забаўляльная праграма. У Першамайскiм раёне на тэрыторыi Цэнтральнага батанiчнага сада з 10 снежня да 10 студзеня 2021 года — масавае мерапрыемства «Зiмовы квэст», гасцям якога будуць прапанаваныя гульнi, ёлачная зона, дзе будзе размешчана хатка Дзеда Мароза i зона фуд-корту. У Савецкiм адбудзецца аднадзённы калядны кiрмаш у дзень святкавання Каляд. У навагоднюю ноч гуляннi будуць доўжыцца да трох гадзiн ранiцы.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: У чаканнi цудаў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.