Андрэй Супрановіч з Мінска выйграў 172 тысячы расійскіх рублёў у інтэлектуальнай гульні «Слабое звяно». Выпуск з яго удзелам выйшаў у эфіры тэлеканала «Мір» сёння.
Андрэю 34 гады, ён працуе журналістам. Піша матэрыялы для расійскіх выданняў на спартыўную і аўтамабільную тэматыку. Скончыў школу віна – прызнаецца, што падчас пандэміі вырашыў набыць дадатковыя веды ў іншай галіне. Гуляе ў «Што? Дзе? Калі?», з’яўляецца ўладальнікам Малой Крышталёвай Савы (вясна 2013).
Сёмы раўнд з удзелам Андрэя, дзе заставаліся толькі ён і яго супернік, прынёс у банк 41 тысячу расійскіх рублёў – максімальную суму за ўсе папярэднія туры. Да таго ж гэта сума, паводле правіл гульні, была падвоена і дабаўлена да тых грошай, якія назбіраліся ў банку за час усёй гульні. Такім чынам, на кон былі пастаўлены 172 тысячы расійскіх рублёў. У эквіваленце гэта каля 6 тысяч беларускіх.
У заключным раўндзе Андрэй правільна адказаў на два пытанні, яго візаві не ўдалося справіцца ні з адным.
У красавіку яшчэ адзін беларус, 28-гадовы Яўген з Віцебска, таксама даходзіў да фінала «Слабога звяна», але перамагчы ў ім не здолеў.
Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.
Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў.
20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.
Пра гэта мы пагутарым з яго дырэктарам Ганнай Запартыкай.