Вы тут

Гарналыжныя курорты Швейцарыі адкрыюцца толькі для ўнутраных турыстаў


Урад Швейцарыі дазволіў гарналыжным курортам у краіне працаваць падчас калядных канікул, аднак яны павінны да гэтага атрымаць дазвол уладаў мясцовых кантонаў, паведамляе Interfax.by


«Гаорналыжныя курорты могуць адкрывацца для ўнутранага турызму. З 22 снежня гарналыжным курортаў спатрэбіцца дазвол ад уладаў кантонаў», - гаворыцца ў заяве ўрада.

Аператары курортаў павінны будуць таксама выконваць строгія меры засцярогі і не дапусціць распаўсюджвання каранавіруса.

Абмежаванняў непасрэдна на катанне на лыжах са схілаў не прадугледжана, аднак урад абавязаў з 9 снежня скараціць да дзвюх трацін ад максімальнай умяшчальнасці колькасць людзей у транспарце, у прыватнасці, у цягніках і ў гандолах.

Уводзіцца абавязковае нашэнне масак на курортах пры паездках на пад'ёмніках і ў чэргах.

Пры незахаванні мер бяспекі ўлады кантона маюць права выпісаць папярэджанне аператару. Калі парушэнні не будуць ліквідаваныя, дазвол на працу можа быць адкліканы.

Прэв’ю: travelski.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».