Газета «Чжунга цыняньбаа» правяла апытанне сярод 998 студэнтаў ВНУ краіны. Вынікі даследавання паказалі, што 79.83% рэспандэнтаў гатовыя падтрымліваць кітайскія тавары, яны ўскладаюць вялікія надзеі на развіццё мясцовых брэндаў. Адначасова з гэтым, 41.42% студэнтаў у першую чаргу арыентуюцца на айчынную прадукцыю падчас пакупак, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Раней «забытыя» кітайцамі мясцовыя тавары зноў сталі папулярнымі. У прыклад варта прывесці некалькі вядомых брэндаў: у 2018 годзе кампанія Lining тройчы была прадстаўлены на тыдні моды, а ў галіне касметыкі папулярнымі сярод маладых пакупнікоў з’яўляюцца Perfect Daily і Marie Dalgar. Была ажыццёўлена трансфармацыя з прадстаўленнем трансгранічнага маркетынгу музеем Гугун. Папулярнай таксама стаў абутак кітайскіх марак Feiyue і Huili.
Па папулярнасці гэтых брэндаў можна заўважыць, што дзякуючы вывучэнню культуры Кітая і наватарству ўдалося сфарміраваць унікальны мастацкі стыль кітайскай прадукцыі, якая карыстаецца попытам сярод моладзі краіны. Айчынныя маркі таксама пераўтварыліся, павялічваюцца іх абароты продажаў.
Нацыянальны стыль адпавядае асаблівасцям усходняй эстэтыкі і традыцыйнай культуры, больш за тое, сучасная кітайская прадукцыя бліжэй да стылю маладых кітайцаў і задавальняе іх патрэбы.
Айчынныя тавары прыцягваюць новае пакаленне ў Кітаі дзякуючы дызайну, суадносінам кошту і якасці, а таксама праявам пачуццёвай каштоўнасці. Акрамя гэтага, дыверсіфікацыя каналаў продажаў паскорыла рост папулярнасці кітайскіх тавараў, якія рэкламуюцца праз відэа- і спажывецкія платформы.
Акрамя перадавога дызайну, добрых суадносін кошту і якасці, важным з’яўляецца пачуццё гонару за сваю культуру. Маладыя кітайцы спадзяюцца на тое, каб айчынныя тавары не толькі былі папулярныя ўнутры краіны, але і ўяўлялі сілу кітайскага духу. Такім чынам, да прадукцыі вылучаюцца больш высокія патрабаванні.
Старт сваёй справы — усяго за 37 рублёў.
Мураваных спраў майстар.
Жыллё і здароўе — найбольш хвалюючыя для людзей.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.