Вы тут

Бронзавая галава каня вярнулася ў Пекін


У Дзяржаўным музеі Кітая прайшла цырымонія перадачы бронзавай статуі галавы каня ў пекінскі палацава-паркавы комплекс Юаньмін’юань. Гэтая рэліквія была страчана і знаходзілася за межамі Кітая больш за 100 гадоў. У гэтым годзе культурны помнік быў упершыню прадстаўлены ў парку, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Бронзавая статуя галавы каня з’яўляецца адным з асноўных элементаў фантана з бронзавымі фігурамі 12 жывёл усходняга календара ў парку Юаньмін’юань. У 1860 годзе войскі брытанскай і французскай кааліцыі ўварваліся ў Пекін, імператарскі парк быў разрабаваны і спалены. 12 бронзавых фігур, у тым ліку і статуя галавы каня, былі выкрадзены і вывезены з Кітая.

Бронзавая галава каня была спраектавана італьянскім майстрам Джузэпэ Кастыльёне, скульптура спалучае ў сабе мастацкія канцэпцыі і стылі Усходу і Захаду. Помнік быў зроблены прыдворнымі майстрамі падчас кіравання імператара дынастыі Цын Цяньлуна. Скульптура дэманструе высокі ўзровень майстэрства і з’яўляецца выдатным творам старажытнага кітайскага мастацтва.

У жніўні 2007 года Дзяржаўны камітэт па ахове культурнай спадчыны КНР атрымаў інфармацыю пра тое, што бронзавая статуя галавы каня з парку Юаньмін’юань будзе прадавацца на аўкцыёне Sotheby’s у Сянгане. Ведамства адразу ж выказала намер спыніць адкрытыя таргі, каб вярнуць рэліквію ў Кітай. Кампанія Sotheby’s у Сянгане прадаставіла актыўную падтрымку.

У верасні кітайскі прадпрымальнік, інвестар і філантроп Хэ Хуншэн ахвяраваў сродкі на выратаванне гэтага згубленага культурнага помніка. Пасля гэтага бронзавая галава коня на працягу доўгага часу выстаўлялася ў Сянгане і Аамэне. Пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па ахове культурнай спадчыны КНР у лістападзе 2019 года Хэ Хуншэн прыняў рашэнне афіцыйна бязвыплатна перадаць гэтую статую ведамству.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».