Вы тут

На анлайн-канферэнцыі Global Impact 2020 «Энергія дзеяння» абмеркавалі, як дасягнуць МУР у час «Вялікага запавольвання»


Адказнасць бізнесу за агульную будучыню, актуальнасць развіцця адказнага інвесціравання на рынках капітала, новыя партнёрствы для стварэння карпаратыўных стратэгій у сферы чалавечага капітала дзеля дасягнення сбалансаванага эканамічнага росту, пераадоленне «вялікага запавольвання»… Гэтыя і іншыя тэмы міжнародныя лідэры ў галіне ўстойлівага развіцця (больш як 85 экспертаў з 26 краін) абмеркавалі на анлайн-канферэнцыі Global Impact 2020 «Энергія дзеяння», якая прайшла 1–2 снежня.


Пандэмія COVID-19 справакавала беспрэцэдэнтны крызіс на глабальным узроўні і ў той жа час выклікала маштабныя грамадскія пераўтварэнні. У новых умовах інфраструктурныя прадпрыемствы, у тым ліку такія пастаўшчыкі электраэнергіі, як EDF, апынуцца ў цэнтры сацыяльнай трансфармацыі ў краінах сваёй прысутнасці, лічаць некаторыя эксперты. А дасягнуць мэт устойлівага развіцця (МУР) можна, калі значна пашырыць выкарыстанне даступнай энергіі, у прыватнасці атамнай, перакананы іншыя.

— Вытворцы энергіі з выкарыстаннем экалагічна чыстых тэхналогій дэманструюць, што ахова экалогіі, падтрымка сацыяльнага развіцця і ўжыванне прынцыпаў карпаратыўнага кіравання, памножаныя на інавацыі, не толькі з’яўляюцца прыбытковымі, але і робяць вялікі ўнёсак ва ўстойлівае развіццё, што павышае якасць жыцця людзей, — мяркуе член савета дырэктароў Tesla Motors Айра ЭРЭНПРАЙС.

З іншага боку, тэмпы росту эканомікі праз пандэмію запаволіліся і сёлета знізяцца на 4–4,5 %, што можа адкінуць чалавецтва ў дасягненні МУР на 10–15 гадоў, упэўнены Пол ПОЛМАН, сузаснавальнік і старшыня IMAGINE — арганізацыі, якая развівае лідэрства бізнесу для дасягнення Мэт устойлівага развіцця ААН:

— Гэта самы вялікі крызіс, які мы калі-небудзь бачылі, і многія называюць яго «вялікім запавольваннем».

А генеральны дырэктар Расатама Аляксей ЛІХАЧОЎ нагадаў, што ў цэнтры любых пераўтварэнняў стаіць чалавек:

— Гэты год асабліва ярка паказаў, што свет будучыні чалавекацэнтрычны. Стварэнне рэальных магчымасцяў для рэалізацыі патэнцыяла ўсіх людзей, незалежна ад полу, узросту, месца знаходжання, патрабуе нашых агульных намаганняў.

Адным з вынікаў двухдзённай работы стаў запуск сумеснай даследчай ініцыятывы Расатама і Вышэйшай школы эканомікі «Карпмісія: Чалавек», якую ўзначаліў экспертны савет. Мяркуецца, што савет правядзе маштабнае даследаванне і распрацуе рэйтынг ацэнкі кампаній у сферы трансфармацыі стратэгіі кіравання адпаведна з прыярытэтамі Мэт устойлівага развіцця ААН. Вынікі работ будуць апублікаваны сёлета ў снежні.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: UN Brussels

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?