Вы тут

Яўген ХВАЛЕЙ. Сем. Верш


Жывём — не заўважаем
(Спяшаемся ж усе),
Што лічбу паважаем,
І гэта лічба — СЕМ.

Яе да неба ўзносім,
Туды, дзе спяць грамы.
Не дзевяць і не восем,
А СЕМ гаворым мы.

Мы дзякуем прыродзе,
І на СЯМІ вятрах,
І на СЯМІ гарах
Мы гарады узводзім.

Мы цягнем, быццам злыдні,
Як на крутым гарбе,
СЕМ пятніц. СЕМ — на тыдні.
СЕМ пядзяў у ілбе.

Бязвусы разумее
І дзядзька, што сівы:
Каханне ледзь заднее —
На СЁМЫМ небе мы.

Сын вырас пад страхою,
Нібы падлётак, сын.
СЕМ мужыкоў з сахою,
А з лыжкаю — адзін.

Пра сваячка пачулі,
Што ёсць той на зямлі.
Ён СЁМАЯ — вяшчуем —
Вада на кісялі.

А нянек СЕМ — без носу
Дзіцяці быць заўжды.
СЕМ раз адмерай — проста
Спакойна рэж тады.

Ёсць прымаўка такая,
Што часта вучыць нас,
А гэта хай мінае:
СЕМ бед — адзін адказ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».