Вы тут

З 18 снежня да 14 студзеня ў сталіцы пройдзе «Калядны кірмаш»


«Калядны кірмаш» з 18 снежня да 14 студзеня пройдзе на дзвюх знакамітых пляцоўках сталіцы: побач з Палацам спорту і на Кастрычніцкай плошчы.


Жыхары і госці Мінска маюць магчымасць наведаць перадсвяточнае мерапрыемства.

На сайце Цэнтральнага раёна ёсць канкрэтная інфармацыя аб часе работы кірмашу. Так, на Кастрычніцкай плошчы кірмаш будзе працаваць 18—23 снежня з 12.00 да 20.00, 24—30 снежня з 12.00 да 23.00, у навагоднюю ноч — да 4.00, 2—14 студзеня з 12.00 да 20.00.

Каля Палаца спорту прапаноўваецца наступны графік: у будні — з 14.00 да 23.00, у выхадныя дні — з 12.00 да 23.00, у навагоднюю ноч — да 4.00.

На кірмашах таксама будзе наладжаны продаж пачастункаў і сувеніраў, арганізавана адпаведная культурна-забаўляльная праграма.

  • Увага! На тэрыторыі былога завода «Мінскдрэў» па адрасе: Кальварыйская, 21 адкрыецца кірмаш з модным фуд-кортам, дзе можна будзе паспрабаваць стравы кухняў розных народаў свету.

Леанід ТУГАРЫН

Прэв’ю: vse-kursy.com

Загаловак у газеце: Падарункі і пачастункі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Нараджаць не шкодна! Плюсы і мінусы цяжарнасці пасля 35

Нараджаць не шкодна! Плюсы і мінусы цяжарнасці пасля 35

Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.