Эксперты папярэджваюць, кіберзлачыннасць «расперазалася» не на жарт — яна паказвае павелічэнне выпадкаў не ў асобна ўзятай краіне, а наогул тэндэнцыі ва ўсім свеце. Вялікі і імклівы рост кібератак зафіксаваны ў перыяд пандэміі, калі быў уведзены аддалены рэжым работы, адбыліся скарачэнне супрацоўнікаў і фінансавы крызіс. Толькі ў 2020 годзе колькасць зарэгістраваных злачынстваў у інтэрнэце павялічылася больш чым у два разы ў параўнанні з мінулым годам, адзначае наш суразмоўнік — эксперт і дырэктар кампаніі — правайдара электронных плацяжоў Assіst Belarus Вячаслаў Сенін.
Па той бок манітора — усё вельмі сур'ёзна
Гэта неверагодна, але факт — сярэдні ўзрост кіберзлачынцаў знізіўся да 17 гадоў. Прыкладна 85-90 % кіберашуканцаў — маладыя людзі, не старэйшыя за 20 гадоў.
Калі мы сядаем за камп'ютар і пачынаем інкогніта мець зносіны ў сацыяльных сетках, калі пачынаем ствараць хітрыя праграмы і спрабуем іх дзеянне на жывых людзях, мы павінны разумець, дзе цяпер дзіцячыя гульні заканчваюцца і пачынаюцца дзеянні злачыннага характару з выкарыстаннем электронных тэхналогій для атрымання выгады. Гэта і ёсць кіберзлачынствы.
Такія супрацьпраўныя дзеянні ўключаюць:
Гэтыя дзеянні здзяйсняюцца з мэтай атрымання фінансавых сродкаў, або атрымання інфармацыі для наступных вымагальніцтваў, або персанальнай нажывы. У адным выпадку злачынцы ажыццяўляюць напады на камп'ютары. У іншым — распаўсюджваюць шкоднасныя праграмы, атрымліваюць незаконную інфармацыю ці крыптавалюту.
Фішынг, або аферы з электроннай поштай
Вячаслаў Сенін адзначае, што сёлета эксперты кампаніі Check Poіnt выявілі ўсплёск нападаў праграм-вымагальнікаў на медыцынскія ўстановы. Сітуацыя, якая склалася ў свеце ў сувязі з пандэміяй, прыцягнула ў сферу аховы здароўя шмат ашуканцаў. Медыцынскія ўстановы працуюць па састарэлай схеме, рэдка абнаўляюць праграмнае забеспячэнне, і адсюль атрымліваецца такі сумны вынік.
— Нават спам, які мы атрымліваем штодня, адносяць да кіберзлачынстваў. Любую рассылку, якую атрымліваем па розных каналах камунікацыі без наяўнасці згоды, можна аднесці да спама. У асобную групу кіберзлачынстваў можна вынесці тэрарызм, грумінг, кібербулінг, — кажа Вячаслаў Сенін.
Сёння кожны карыстальнік камп'ютарнай сеткі атрымлівае вялікую колькасць лістоў, паведамленняў з просьбай перайсці на той ці іншы сайт, адкрыць «важнае» ўлажэнне. І распазнаць сярод усяго гэтага непажаданую інфармацыю вельмі складана. Кіберзлачынцы гатовыя ствараць цэлы ботнэт для крадзяжу даных і грашовых сродкаў або DDOS-нападаў і іншых. Важна не губляць пільнасць, быць насцярожанымі да спам-лістоў і правяраць падазроную інфармацыю.
— Аналагам фішынгу можна назваць вішынг. У гэтым выпадку кібермахляры выкарыстоўваюць тэлефонную сувязь. Мэта адна — атрымаць даныя банкаўскай карткі, прымусіць прайсці на падроблены сайт, а там — здзейсніць куплю альбо выканаць іншыя аперацыі са сваім грашовым рахункам. Неабходна ведаць, што сутнасць такіх размоў у псіхалагічным уздзеянні на ахвяру, — працягвае эксперт.
Цяпер атакуюць рахункі прыватнікаў, наступныя — буйныя прадпрыемствы
Галоўнай мэтай фінансавага махлярства з'яўляецца атрыманне даных аб банкаўскіх картках пакупнікоў. У Следчым камітэце Беларусі адзначаюць, што колькасць узбуджаных крымінальных спраў павялічылася за апошні год на 5,5 %.
— Асноўнай прычынай здзяйснення кіберзлачынстваў з'яўляецца бестурботнасць грамадзян і юрыдычных асоб. Камп'ютарная адукаванасць насельніцтва адстае ад хуткасці ўкаранення новых тэхналогій. Многія людзі фармальна ставяцца да абароны і бяспекі сваіх даных, — каментуе Вячаслаў Сенін. — На жаль, па прагнозах экспертаў, страты ад кіберзлачынстваў у 2021 годзе могуць вырасці на 30 %.
Будуць здзяйсняцца маштабныя атакі і выхады злачынцаў на новыя рынкі, прагназуюць эксперты. А кампаніі, якія спецыялізуюцца на супрацьдзеянні кібератакам, будуць больш актыўна выкарыстоўваць тэхналогіі штучнага інтэлекту.
У апошні час вялікую цікавасць віртуальных злачынцаў часта выклікаюць буйныя прадпрыемствы, а іх кіраўніцтва несур'ёзна ўспрымае падобныя пагрозы. Здзяйсненне нападаў на аўтаматызаваныя сістэмы кіравання можа прыводзіць да сур'ёзных наступстваў, аж да аварый.
Якія меры персанальнай бяспекі варта прадпрымаць:
Прыклад фішынгавай старонкі і спасылкі, якую адпраўляе злачынец сваёй ахвяры
Вячаслаў Сенін прапануе адзін раз (толькі адзін і цяпер) згуляць у паддаўкі. Дапусцім, патэнцыйную ахвяру злачынец чакае на сайце-«барахолцы». Прадстаўляецца пакупніком і выказвае жаданне набыць заяўлены тавар. Паведамляе, што хацеў бы аформіць куплю з дапамогай кур'ера і гатовы аплаціць тавар загадзя. Ахвяры высылае спасылку, па якой яна нібыта павінна атрымаць сродкі.
Пасля таго як ахвяра націскае кнопку «атрымаць сродкі», яна трапляе на такую старонку:
Гэта і ёсць фішынгавая старонка, якая просіць ад ахвяры даныя банкаўскай карты. Як толькі вы ўведзяце свае даныя, яны будуць выкрадзеныя злачынцам.
Не рабіце такога ніколі. Не трэба.
Сяргей КУРКАЧ
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!