У паліклініках Гродзенскай вобласці працягваецца аказанне планавай дапамогі і адсутнічае неабходнасць увядзення дадатковых абмежаванняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
У рэгіёне адзначаецца ўстойлівая тэндэнцыя да зніжэння колькасці зваротаў пацыентаў (як дзяцей, так і дарослых) у медустановы з нагоды вострых рэспіраторных інфекцый. На мінулым тыдні, у параўнанні з пазамінулым, зарэгістравана зніжэнне паказчыкаў захваральнасці на ВРВ на 3,9 %.
Таму паліклінікі працягваюць аказваць планавую дапамогу. Можна запісацца на планавы прыём да профільных спецыялістаў — анколага, афтальмолага, неўролага і іншых. Захаваны і прыём урачоў агульнай практыкі, якія таксама навучаны і аказваюць дапамогу па сумежных спецыяльнасцях.
У поўным аб'ёме вядзецца прыём і ў жаночых кансультацыях. Пры гэтым цяжарныя жанчыны змогуць атрымаць кансультацыю ўрача-акушэра-гінеколага і па тэлефоне. Медыцынская дапамога пажылым людзям максімальна арыентавана на яе аказанне па месцы жыхарства. З гэтай мэтай арганізавана выпіска рэцэптаў тэрмінам да шасці месяцаў, а таксама выпіска рэцэптаў на лекі за поўны кошт па тэлефоне.
Працуюць кол-цэнтры, дзе пацыенты могуць атрымаць інфармацыю аб арганізацыі кансультацыйнай дапамогі ў паліклініцы. Тут жа можна атрымаць інфармацыю аб запісе на адтэрмінаваную кансультацыю — пасля нармалізацыі эпідэміялагічнай абстаноўкі.
У Гродзенскай вобласці працягваецца аказанне медыцынскай адпамогі ў стацыянарах дзецям, цяжарным жанчынам, пацыентам з анкалагічнымі і гематалагічнымі хваробамі. Захавана аказанне кардыяхірургічнай дапамогі, правядзенне медыка-сацыяльнай экспертызы і іншых відаў спецыялізаванай дапамогі. Пры гэтым перад шпіталізацыяй пацыенты абавязаны прайсці тэсціраванне на наяўнасць каранавіруснай інфекцыі.
Ва ўсіх паліклініках, у тым ліку дзіцячых, арганізаваны асобны ўваход для пацыентаў з павышанай тэмпературай, праводзіцца тэрмаметрыя.
4 снежня стала вядома, што ў мінскіх паліклініках прыпыняюць аказанне планавай медыцынскай дапамогі. Гэта звязана з COVІD-19. Адпаведны загад № 632 выдаў камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Гэта значыць, што з панядзелка адменены талоны, якія датычацца планавай дапамогі.
Алена КРАВЕЦ
Прэв’ю: medvestnik.ru
Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.
Не выявіць ні секунды абыякавасці.