Вы тут

Холадна і суцэльны галалёд. У ноч на сераду чакаецца да мінус 14 градусаў


Ды ўжо ўначы ў панядзелак мы адчулі ўплыў халоднага сібірскага антыцыклону. На большай частцы тэрыторыі краіны гэтая ноч была самая халодная ў сезоне. Тэмпература паветра ў асноўным складала 5—10 градусаў марозу, а ў сталіцы было мінус 8 градусаў. З-за ўмеранага паўднёва-ўсходняга ветру з павышанай вільготнасцю здаецца, што насамрэч яшчэ халадней. Пры гэтым снегу пакуль вельмі мала. Па Гродзенскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцях яго практычна няма, а на астатняй тэрыторыі вышыня снежнага покрыва — усяго 1—3 сантыметры. Крыху больш снегу на паўночным усходзе Віцебскай вобласці.


На гэтым тыдні будзе холадна і слізка, а сібірскі антыцыклон будзе блакаваць цёплыя атлантычныя цыклоны, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння ўдзень цэнтр халоднага антыцыклону апынецца над еўрапейскай тэрыторыяй Расіі. А таму ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць яго заходняя перыферыя. Ападкаў не чакаецца. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні парывісты. Тэмпература паветра ўдзень будзе 1–6 градусаў ніжэй за нуль.

Максімальнага кантынентальнага холаду мы дачакаемся ў сераду 9 снежня. У гэты дзень надвор'е працягне вызначаць ветраная перыферыя сібірскага антыцыклону. Чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 7 да 14 градусаў марозу, па паўднёвым захадзе краіны — мінус 4–6 градусаў. Удзень будзе 7 градусаў ніжэй за нуль.

У чацвер надвор'е канчаткова сапсуецца, але стане крыху цяплей. Справа ў тым, што ўначы на 10 снежня захаваецца ўплыў перыферыі халоднага антыцыклону, а раніцай і ўдзень надвор'е будзе вызначаць актыўная франтальная сістэма, якая ссоўваецца з Балканскага паўвострава. Павялічыцца і ўшчыльніцца воблачнасць. Уначы ў асобных раёнах пройдзе невялікі снег, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, па паўднёвым захадзе з дажджом. Раніцай і ўдзень месцамі магчымы туман, галалёд, наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 5–12 марозу, у паўднёва-заходніх раёнах — ад мінус 3 да мінус 4 градусаў. Удзень будзе ад нуля да мінус 5 градусаў, па паўднёвым захадзе — 1–2 цяпла.

Каму надвор'е ў чацвер не сапсавала настрой, хай дачакаецца пятніцы. Пры шчыльных франтальных аблоках часам чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі магчыма наліпанне мокрага снегу, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў да плюс 2 градусаў, па паўночным усходзе пры праясненнях — да мінус 7 марозу. Удзень будзе ад мінус 4 градусаў да 3 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: family.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.