Вы тут

Пад Гродна грузавік пратараніў жылы дом


Грузавік уехаў у сцяну жылога дома ў аграгарадку пад Гродна, гаворыцца на старонцы ва УКантакце ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Паведамленне аб ДТЗ у аграгарадку Парэчча паступіла сёння ў 9.22.

25-гадовы кіроўца аўтамабіля ГАЗ прыехаў на гандлёвы аб’ект, размешчаны па вуліцы Чырвонаармейскай, для разгрузкі прадукцыі. Пасля гэтага яму трэба было зачыніць фургон, гідраўлічнае абсталяванне якога спрацоўвае толькі пры ўключаным рухавіку.

Кіроўца думаў, што аўто стаіць на «нейтралцы», аднак была ўключана перадача. Пры запуску рухавіка грузавік пачаў рух, урэзаўся ў жылы дом і прабіў у сцяне дзірку.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.