Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” катэгорыя 6–9 гадоў
У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка да 15 лістапада праводзіла анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі.
Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, пераважна высокі мастацкі ўзровень прац нашых удзельнікаў моцна ўразіў і пакінуў найлепшыя водгукі гледачоў. Пасля працяглых абмеркаванняў і прагляду амаль 880-ці дасланых нам чытанняў экспертным журы і аргкамітэтам былі агучаны вынікі конкурсу.
Запрашаем азнаёміцца з конкурснымі выступамі пераможцаў у катэгорыі 6–9 гадоў, у якой прынялі ўдзел каля 160 работ.
1 месца – Рудэнка Аляксандра, казка “Пра дзеда i ўнука” (ДУА “Махоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Магілёўскага раёна).
2 месца – Сашко Станіслаў, верш “Дасціпны певень” (ДУА “Азярцоўская сярэдняя школа” Мінскага раёна).
3 месца – Кулік Вікторыя, урывак з верша “Цудоўная знаходка” (ДУА “Сярэдняя школа № 34 г. Бабруйска”).
Азнаёміцца з іншымі конкурснымі працамі можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!” і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.
Удзельнікі-пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі на выніковым мерапрыемстве конкурсу, правесці якое плануецца пасля паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі.
«Дапамагаючы іншым, робішся лепшым, бо дабрыня ўзбагачае».
Звычкі, якія мы часам і не заўважаем, ствараюць нашу сучаснасць і будучыню.
«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».
Ледзяное покрыва яшчэ не акрэпла, а таму выходзіць на яго рызыкоўна і небяспечна.