Выяўлены натуральны прадукт, якi забiвае каранавiрус.
Навукоўцы з Германii знайшлi натуральны прадукт, здольны падаўляць да 97 працэнтаў каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзме. Высновы спецыялiстаў з Iнстытута малекулярнай вiрусалогii медыцынскага цэнтра Унiверсiтэта Ульма з'явiлiся на партале bioRxiv.
У ходзе даследавання навукоўцы ўстанавiлi, што сок чарнаплоднай рабiны можа падавiць вiрус SARS-СoV-2. Яшчэ больш актыўна ён падаўляў вiрус грыпу. Таксама эфектыўнасць паказалi зялёны чай i сок граната.
Спецыялiсты адзначылi, што рэспiраторныя вiрусы iнфiкуюць насавую i ротавую глотку, дзе яны ўзмацняюцца i выклiкаюць сiмптомы. Прадухiленне iх першапачатковага iнфiкавання магло б спынiць распаўсюджванне вiруса ў нiжнiя дыхальныя шляхi або перадачу iншаму чалавеку. У сувязi з гэтым быў прааналiзаваны патэнцыял прадуктаў раслiннага паходжання ў барацьбе з iнфекцыямi грыпу i каранавiруса.
«Мы выявiлi, што сок чарнаплоднай рабiны (Aronia melanocarpa), сок граната (Punica granatum) i зялёны чай (Camellia sinensis) валодаюць вiрулiцыднай актыўнасцю супраць абодвух вiрусаў, што дазваляе выказаць здагадку, што паласканне iмi ротавай поласцi можа знiзiць вiрусную нагрузку ў ёй, тым самым змяншаючы перадачу вiруса», — гаворыцца ў рабоце навукоўцаў.
Спецыялiсты растлумачылi, што гэтыя i iншыя натуральныя сокi, а таксама зялёны чай здольныя аслабiць вiрусы за кошт кiслага асяроддзя i раслiнных полiфенолаў на 80 працэнтаў. Напрыклад, сiроп бузiны (Sambucus nigra) паказаў здольнасць аблягчаць сiмптомы ў хворых на грып.
Дыябет звязалi з рэгулярным ужываннем яек.
Навукоўцы з Кiтайскага медыцынскага ўнiверсiтэта сумесна з калегамi з Унiверсiтэта Паўднёвай Аўстралii i Катарскага ўнiверсiтэта высветлiлi, што рэгулярнае ўжыванне курыных яек iстотна павышае рызыку развiцця дыябету II тыпу. Даследаванне апублiкавана ў часопiсе British Journal of Nutrition.
Спецыялiсты вывучылi даныя аб дыеце 8545 чалавек, якiя збiралiся з 1991 да 2009 года. Устаноўлена, што ўжыванне больш за 38 грамаў яек у суткi павялiчвае рызыку дыябету прыкладна на 25 працэнтаў. У людзей, якiя ўжываюць больш за 50 грамаў яек (больш за адно яйка) у дзень, рызыка захворвання павялiчваецца на 60 працэнтаў. Удакладняецца, што сярод жанчын гэты паказчык быў вышэй, чым сярод мужчын.
Навукоўцы перакананыя, што атрыманыя звесткi даказваюць павелiчэнне рызыкi дыябету пры рэгулярным ужываннi яек. У далейшым спецыялiстам трэба выявiць дакладны механiзм уздзеяння гэтага прадукту на арганiзм.
Эксперты параiлi ствараць навагоднiя «пузыры».
У ЗША прыдумалi адметны спосаб стрымлiваць распаўсюджванне эпiдэмii ў перадсвяточны час. Адзiн з метадаў, якi набыў папулярнасць у апошнiя месяцы, — гэта фармiраванне «пандэмiчнай капсулы» або «пузыра» з дзесяцi чалавек.
Гэтая стратэгiя таксама вядомая як «quaranteam». У склад групы павiнна ўваходзiць не больш за дзесяць чалавек. Iдэя ў тым, што людзi прытрымлiваюцца строгiх пратаколаў бяспекi за межамi капсулы: носяць маскi i выконваюць сацыяльнае дыстанцыянаванне, калi ўзаемадзейнiчаюць з iншымi людзьмi за межамi групы. Адзiн з адным гэтыя дзесяць чалавек маюць адносiны без асаблiвых мер засцярогi. Аднак яны павiнны загадзя скласцi план рэагавання на выпадак, калi ў аднаго з iх выявiцца станоўчы вынiк тэста на SARS-CoV-2.
Расiйскiя спецыялiсты таксама заклiкаюць абмежаваць кола адносiн у пераднавагоднi перыяд. Аднак складана сказаць дакладна, колькi менавiта чалавек павiнна быць у адной «капсуле». Варта звесцi кантакты ў навагоднiя канiкулы да адной дамашняй гаспадаркi, дзе людзi i так штодня кантактуюць адно з адным, сказаў «Известиям» дырэктар навукова-клiнiчнага цэнтра прэцызiйнай i рэгенератыўнай медыцыны, прафесар кафедры генетыкi Iнстытута фундаментальнай медыцыны i бiялогii КФУ Альберт Рызванаў.
«Дастаткова аднаго заражанага чалавека ў групе, каб заразiць навакольных. Самая вялiкая небяспека ў тым, што да з'яўлення першых сiмптомаў можа прайсцi тры-пяць дзён. I ў гэты час чалавек будзе заразны, але не будзе пра гэта ведаць. I ў яго не будзе нi тэмпературы, нi нейкiх прастудных сiмптомаў», — адзначыў прафесар.
Таксама варта падумаць пра старэйшых сваякоў: калi яны пастаянна не жывуць у адным месцы з астатнiмi членамi сям'i, то лепш абмежавацца вiдэасувяззю.
Сяргей СТАРЫНАЎ
Фота з адкрытых крынiц
На гэтым тыдні досыць хутка наступіла доўгачаканае цёплае лета.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.