Вы тут

Памерла легенда беларускага тэатра Бэла Масумян


Сёння пасля цяжкай і працяглай хваробы на 84-м годзе жыцця памерла вялікая актрыса, легенда беларускага тэатра — народная артыстка Бэла Масумян паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр ім. М.Горкага.


Час і месца развітання паведамяць пазней.

Бэла Масумян нарадзілася 15 верасня 1937 года ў Паўлаградзе (Днепрапятроўская вобласць Украіны). У 1961 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «акцёр тэатра і кіно». У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры ім. М.Горкага працавала з чэрвеня 1961 года. Бэла Масумян удастоена ганаровых званняў «Заслужаная артыстка БССР» і «Народная артыстка Беларусі», медаля Францыска Скарыны за заслугі ў галіне культуры, прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Хрустальная Паўлінка», медаля Саюзнай дзяржавы «За супрацоўніцтва», спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

Фота: БЕЛТА
https://nn.by/?c=ar&i=264931

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».