Вы тут

Нашы ратавальнiкi ў турэцкiх гарах


Беларускiя лётчыкi не раз дапамагалi змагацца з пажарамiпаводкамi ў розных краiнах свету. У канцы лiстапада два нашы экiпажы вярнулiся з Турцыi. Яны там працавалi па запрашэннi тамтэйшага мiнiстэрства сельскай i лясной гаспадаркi з мая.


Першапачаткова кантракт быў разлiчаны да 28 кастрычнiка, але свае карэктывы ўнесла спякотнае i засушлiвае надвор'е. Турэцкi бок звярнуўся з просьбай падоўжыць час знаходжання беларускiх лётчыкаў яшчэ на чатыры тыднi. I просьба партнёраў была задаволена.

Падрабязней пра работу нашых экiпажаў у азiяцкай краiне расказаў начальнiк авiяцыi МНС Беларусi Тадэвуш Курсевiч.

— Турцыя, як вядома, краiна гарыстая. I ў лясы, якiя знаходзяцца ў цяснiнах, падабрацца звычайным пажарным транспартам амаль немагчыма. А вось узгараннi, на жаль, там далёка не рэдкiя. I адзiны спосаб iх патушыць — залiць вадой з паветра.

Сiтуацыя сёлета была даволi напружаная — дастаткова сказаць, што налёт беларускiх экiпажаў склаў 470 гадзiн, — заўважыў Тадэвуш Курсевiч. — Але працавалi ў гарах Турцыi не толькi яны. Пiлотаў i тэхнiку адправiлi таксама з Украiны, Расii, Грузii, Казахстана i Славенii. Для Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях гэта спосаб не толькi падрыхтаваць пiлотаў ва ўмовах, якiх у Беларусi няма з натуральных прычын, але i зарабiць сродкi для работы з тэхнiкай.

— Палёты ў гарах Турцыi i на раўнiнах Беларусi вельмi моцна адрознiваюцца па сваiх умовах, — працягвае Тадэвуш Курсевiч. — У горнай мясцовасцi куды большыя перапады тэмператур, часам узнiкае турбулентнасць. Абстаноўку ўскладняе парывiсты вецер. У гарах  расце шмат хвойных дрэў. Iглiца, якая масава асыпаецца на зямлю, вельмi хутка высыхае пры тэмпературы, якая сягае за 40 градусаў. У такiх умовах яна лёгка робiцца гаручай, як порах. Акрамя таго, у Турцыi расце шмат кедраў. Гэтыя лясныя волаты ўтрымлiваюць у сабе вельмi шмат смалы. I калi яна ўскiпiць, то дрэва можа элементарна разарваць, нiбы ад выбуху. Дадайце да гэтага i тое, што праз рэльеф часам абмяжоўваецца магчымасць для манеўраў.

Менавiта таму ў Турцыю былi адпраўлены верталёты Мi-8. Яны могуць несцi да трох тон вады. Прычым Мi-26, якiя працавалi крыху раней у Грэцыi, могуць цягнуць да 15 тон. Але чым большая грузападымальнасць у вiнтакрылай машыны, тым складаней ёй кiраваць. Асаблiва гэта важна, калi лiнiя агню iдзе нераўнамерна.

У Турцыi нашы лётчыкi i абслуговы персанал працуюць на пастаяннай аснове ажно з 2009 года. Невялiкi тайм-аўт быў узяты толькi ў сярэдзiне адыходзячага дзесяцiгоддзя. I геаграфiя iх не абмяжоўваецца толькi Мiжземнамор'ем.

— Мы працавалi i ў Грэцыi, i ў Грузii, дапамагалi тушыць прыродныя пажары ў Латвii, шмат працавалi ў Расii, калi дзесяць гадоў таму там панавала вельмi моцная спёка... — пералiчвае геаграфiю палётаў Тадэвуш Курсевiч. — Былi мы i ў Сербii, дзе падчас магутнай паводкi займалiся дастаўкай па паветры гуманiтарнай дапамогi.

А сёлета шлях нашых лётчыкаў пачаўся з горада Чанаккале. Месцiцца ён на беразе пралiва Дарданелы.

— У чэрвенi там здарыўся моцны пажар, — працягвае суразмоўнiк. Яго затушылi за чатыры днi, але для гэтага спатрэбiлася дапамога ажно дваццацi верталётаў i двух самалётаў. Пасля нашы разлiкi перабазiравалi на поўдзень Турцыi — у мясцовасць блiз Аданы, Хатая. Лiчыце, на 100—120 кiламетрах лiнii магчымага пажару пастаянна дзяжураць больш за два дзясяткi верталётаў, — адзначае Тадэвуш Курсевiч. — Сiлы вельмi магутныя. I абумоўлены яны тым, што ў гарах праз моцны вецер пажар распаўсюджваецца вельмi хутка. А ўначы лятаць пры такiм рэльефе мясцовасцi, натуральна, немагчыма. Полымя ж чакаць не стане. I калi не задзейнiчаць такую колькасць авiяцыi, якая, па сутнасцi, забяспечвае бесперапыннае тушэнне пажару, то за ноч усе дзённыя напрацоўкi авiятараў ператворацца ў нiшто. Ды i мясцовыя службы ўжо даўно рыхтуюцца да магчымых пажараў. У гарах маюцца спецыяльныя гiдразбудаваннi i калодзежы на небяспечных напрамках.

Цыкл «забор вады — заход над агнём — злiў — вяртанне да крынiцы вады» праходзiць вельмi хутка. На гэта патрабуецца не больш за шэсць-сем хвiлiн. У сваю чаргу, часам набраць вады з калодзежа таксама няпроста. Ён можа знаходзiцца на вышынi, больш за два кiламетры над узроўнем мора. I нярэдка бывае так, што вiнтакрылая машына як быццам бы завiсла на месцы, але насамрэч пiлот «згладжвае» яе знос паветранымi плынямi.

— Вельмi часта нашым лётчыкам даводзiцца адганяць пажары ад населеных пунктаў, — заўважае Тадэвуш Курсевiч. — Напрыклад, агонь неяк падабраўся да аэрапорта Iзмiра. А ў гэтым горадзе жыве амаль тры мiльёны чалавек. Што ўжо казаць пра шматлiкiя турэцкiя вёсачкi...

I да экiпажа, якi адпраўляецца ў такую адказную камандзiроўку, выстаўляюцца вельмi сур'ёзныя патрабаваннi. Налёт мусiць складаць не менш за тры з паловай тысячы гадзiн. Вельмi пажадана перад тым мець досвед работы з водазлiўным абсталяваннем. I, натуральна, добра ведаць англiйскую мову, каб весцi перамовы з дыспетчарам i з iнструктарам, якi будзе на месцы навучаць сакрэтам тушэння ў гарах.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Фота дадзена МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Апошняя цыгарэта. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пагражае сур'ёзнымі наступствамі

Апошняя цыгарэта. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пагражае сур'ёзнымі наступствамі

Летась у краіне адбылося 5958 пажараў, на якіх загінулі 627 чалавек.

Здароўе

Мароз і сэрца: што такое халадовы інфаркт, каму ён пагражае і як яго пазбегнуць?

Мароз і сэрца: што такое халадовы інфаркт, каму ён пагражае і як яго пазбегнуць?

Расказала ўрач-тэрапеўт, загадчык аддзялення прафілактыкі 11-й гарадской паліклінікі Мінска Святлана ЯНУШКА.

Спорт

Алег Шэпель: Сусветны паралiмпiйскi рух многае страцiў ад нашай iзаляцыi

Алег Шэпель: Сусветны паралiмпiйскi рух многае страцiў ад нашай iзаляцыi

Гiсторыя паралiмпiйскага спорту — паказчык развiцця краiны.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​