Вы тут

Колькi можна захоўваць каўбасную нарэзку i адкрытыя бутэлькi з алкаголем?


Колькi «пражывуць» нарэзка з сыру i каўбас ды недапiты каньяк? Якiмi прадуктамi, здавалася б, з доўгiм тэрмiнам захоўвання, на год наперад не запасешся?


На некаторых прадуктах пiшуць тэрмiн прыдатнасцi пасля адкрыцця ўпакоўкi. А тыя, на якiх не пiшуць, значыць, можна захоўваць колькi заўгодна? Гэта не так. Кожны прадукт мае тэрмiн прыдатнасцi —  як да, так i пасля адкрыцця ўпакоўкi. Нават тыя, што некаторыя з нас запасаюць мяшкамi i канiстрамi i захоўваюць адкрытымi —  цукар, мука, крупы, алей, бульба.

Напрыклад, грэчка-ядрыца ў тары можа захоўвацца да 20 месяцаў, а пасля яе адкрыцця —  усяго пяць месяцаў. Тэрмiн прыдатнасцi рассыпной гарбаты, пакуль яна запакаваная, складае ад года да двух, а калi пачак адкрыты, то не больш за месяц.

Цукровы пясок у мяшках захоўваецца да васьмi гадоў, а без —  усяго два. Праўда, пры забеспячэннi правiльных умоў цукар можа захоўвацца амаль вечна. Як i соль, яблычны воцат, белы рыс, сушаныя бабы, кукурузны крухмал i мёд.

А колькi ж можна захоўваць адкрытыя прадукты ў халадзiльнiку? Сыр, каўбасы, сасiскi, рыба, курыца i iм падобныя прадукты адносяцца да скорапсавальных i пасля адкрыцця ўпакоўкi павiнны быць з'едзены на працягу 12 гадзiн. Прычым пры ўмове, што гэты час ежа правядзе менавiта ў халадзiльнiку, а не на плiце або стале. Асаблiва «капрызныя» нарэзкi, якiя ў краме запакавалi ў звычайную плёнку.

Пасля адкрыцця ўпакоўкi сыры могуць захоўвацца ад 72 гадзiн да пяці дзён. Вараныя каўбасы захоўваюцца каля 24 гадзiн, а вэнджаныя каўбасы могуць захоўвацца да трох тыдняў. Селядзец пасля адкрыцця можа захоўвацца да 48 гадзiн, а тарты i пiрожныя ў залежнасцi ад складу крэму —  ад шасцi гадзiн да трох дзён.

Аказваецца, нават маразiлка не так ужо каб надоўга падаўжае тэрмiн ежы. Тыя ж бекон цi малако нельга трымаць у маразiльнай камеры больш за месяц, каўбасу —  больш за два, тлустую рыбу —  больш за тры, а марозiва —  даўжэй за чатыры месяцы.

На алкаголi таксама не пiшуць тэрмiн прыдатнасцi пасля адкрыцця бутэлькi. Можа, хоць бы спiртнога ўсё гэта не датычыцца?

Самелье i аўтар кнiг пра вiно Мадлен Пакет настойвае, што адкрытая бутэлька шампанскага нават у халадзiльнiку не можа захоўвацца больш чым тры днi. А вiно «працягне» максiмум тыдзень. Бо варта толькi яго адкаркаваць —  i стартуе працэс акiслення. I ён не спынiцца, калi закрыць бутэльку коркам. I чым больш у бутэльцы паветра, тым хутчэй вiно псуецца. Больш моцныя напоi таксама далёка не вечныя. Лiкёры, джын, ром, вiскi i разам з iмi i гарэлку пасля адкрыцця бутэлькi заходнiя эксперты настойлiва рэкамендуюць не захоўваць даўжэй за шэсць месяцаў.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: «Стомленыя» салаты i напоі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».